І прыйшлі яны, і паклікалі вартаўнікоў гораду, і паведамілі ім, кажучы: «Пайшлі мы ў табар Сірыйцаў, і вось, там няма нікога, і няма голасу Сірыйцаў а толькі коні і аслы прывязаныя, і намёты, як былі».
НЭЭМІІ 10:39 - Біблія (пераклад А.Бокуна) бо ў гэтыя каморы будуць прыносіць сыны Ізраіля і сыны Левія дары збожжа, віна і алею; і там [таксама] начыньне, якое асьвячонае, сьвятары, якія служаць, прыдзьвернікі і сьпевакі. І мы не пакінем Дому Бога нашага! Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо ў гэтыя пакоі як сыны Ізраілевыя, так і лявіты павінны дастаўляць прынашэньні ў дарунак: хлеб, віно і алей. Так сьвятыя сасуды і службіты-сьвятары і брамнікі і сьпевакі. І мы не пакінем дома Бога нашага. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо ў камору павінны прыносіць сыны Ізраэля і сыны Леві пяршыні збожжа, віна і аліўкавага алею; і там хай будуць пасвечаныя пасудзіны, і святары, якія служаць, і прыдзверныя, і спевакі. І мы не пакінем дом Бога нашага. |
І прыйшлі яны, і паклікалі вартаўнікоў гораду, і паведамілі ім, кажучы: «Пайшлі мы ў табар Сірыйцаў, і вось, там няма нікога, і няма голасу Сірыйцаў а толькі коні і аслы прывязаныя, і намёты, як былі».
І верна перанесьлі [туды] дары, і дзесяціны, і рэчы сьвятыя; і над імі загадчыкам быў Кананія лявіт і Шымэй, брат ягоны, другім.
І ўвесь Ізраіль у дні Зэрубабэля і ў дні Нээміі даваў часткі [маёмасьці] для сьпевакоў і прыдзьвернікаў; і давалі сьвятыя [ахвяры] лявітам, а лявіты давалі сьвятыя [ахвяры] сынам Аарона.
«Прамоў да лявітаў і скажы ім: “Калі вы атрымаеце дзесяціны ад сыноў Ізраіля, якія Я даў вам у спадчыну, дзесяціну з дзесяціны маеце прынесьці ў дар ГОСПАДУ.
І скажы ім: “Калі вы зложыце [з дзесяцінаў] ў ахвяру тлустасьць [дароў], гэта будзе вам залічана як ахвяра з току і ахвяра з тоўчні.
Ня будзеш есьці ў брамах тваіх дзесяціны збожжа твайго, віна твайго і алею твайго, першародных валоў тваіх і авечак тваіх, усяго шлюбаваньня твайго, якое ты абяцаў ГОСПАДУ, Богу твайму, ахвяраў дабраахвотных і дароў з рукі тваёй.
не пакідаючы зграмаджэньня свайго, як ёсьць у некаторых звычай, але заклікаючы [ў яго], і тым больш, калі бачыце, што набліжаецца дзень той.