МАЦЬВЕЯ 28:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А адзінаццаць вучняў пайшлі ў Галілею на гару, куды вызначыў ім Ісус. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Адзінаццаць жа вучняў пайшлі ў Галілею, на гару, куды загадаў ім Ісус; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А адзінаццаць вучняў пайшлі ў Галілею, на гару, куды ім загадаў Ісус. |
Тады кажа ім Ісус: «Ня бойцеся! Ідзіце, паведаміце братам Маім, каб ішлі ў Галілею; і там яны ўгледзяць Мяне».
І, хутка пайшоўшы, скажыце вучням Ягоным, што Ён уваскрос з мёртвых, і вось, ідзе перад вамі ў Галілею; там Яго ўбачыце. Вось, я сказаў вам».
якія, калі Ён быў у Галілеі, хадзілі за Ім і паслугавалі Яму, і шмат іншых, што прыйшлі з Ім у Ерусалім.
Нарэшце Ён зьявіўся Адзінаццаці, калі яны ўзьлягалі пры стале, і дакараў за недаверства іхняе і жорсткасьць сэрца, што не паверылі тым, якія бачылі Яго ўваскросшага.
Але ідзіце, скажыце вучням Ягоным і Пятру: “Ён ідзе перад вамі ў Галілею; там Яго ўгледзіце, як Ён сказаў вам”».
А нас знайшлі б фальшывымі сьведкамі Божымі, бо мы сьведчылі пра Бога, што Ён уваскрасіў Хрыста, Якога не ўваскрашаў, калі мёртвыя не ўваскрасаюць.