І ў прарокаў Ерусаліму Я бачыў брыдоту, чужалоства і хаджэньне ў хлусьні, яны ўмацоўваюць рукі злачынцаў, каб ніхто не навярнуўся ад ліхоты сваёй. Сталіся яны ўсе для Мяне, як Садом, і жыхары ягоныя, як Гамора.
МАЦЬВЕЯ 11:24 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Аднак кажу вам, што зямлі Садомскай лягчэй будзе ў дзень суду, чым табе». Біблія (пераклад В. Сёмухі) але кажу вам, што зямлі Садомскай лягчэй будзе ў дзень судны, чым табе. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык вось кажу вам: лягчэй будзе зямлі Садомскай у дзень суда, чым табе». |
І ў прарокаў Ерусаліму Я бачыў брыдоту, чужалоства і хаджэньне ў хлусьні, яны ўмацоўваюць рукі злачынцаў, каб ніхто не навярнуўся ад ліхоты сваёй. Сталіся яны ўсе для Мяне, як Садом, і жыхары ягоныя, як Гамора.
І павялічылася беззаконьне дачкі народу майго болей за грэх Садому, які быў перакулены ў адзін момант, і рукі не дакраналіся да яго.
Як Я жывы, кажа Госпад ГОСПАД, сястра твая, Садом, разам з дочкамі ейнымі не рабіла так, як рабіла ты і дочкі твае.
Сапраўды кажу вам: лягчэй будзе зямлі Садома і Гаморы ў дзень суду, чым гораду таму.
Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што аб’ядаеце дамы ўдоваў і дзеля віду доўга моліцеся; за гэта атрымаеце цяжэйшы прысуд.
І калі хто ня прыйме вас і ня будзе вас слухаць, выходзячы адтуль, абтрасіце пыл з вашых ног на сьведчаньне ім. Сапраўды кажу вам, лягчэй будзе Садому і Гаморы ў дзень суду, чым гораду гэтаму».