усіх валадароў Тыру і ўсіх валадароў Сідону, усіх валадароў астравоў, якія на тым баку мора,
МАЦЬВЕЯ 11:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Аднак кажу вам: Тыру і Сідону лягчэй будзе ў дзень суду, чым вам. Біблія (пераклад В. Сёмухі) але кажу вам: Тыру і Сідону лягчэй будзе ў дзень судны, чым вам. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык вось кажу вам: лягчэй будзе Тыру і Сідону ў дзень суда, чым вам. |
усіх валадароў Тыру і ўсіх валадароў Сідону, усіх валадароў астравоў, якія на тым баку мора,
І пашлі іх да валадара Эдому, і валадара Мааву, і валадара сыноў Амона, і валадара Тыру, і валадара Сідону праз рукі пасланцоў, якія ўвайшлі ў Ерусалім да Сэдэкіі, валадара Юды.
«Сыне чалавечы, Навухаданосар, валадар Бабілонскі, даў войску свайму працу супраць Тыру; кожная галава палысела і кожнае плячо агалела, але ані ён, ані войска ягонае не атрымалі ад Тыру ўзнагароды за працу, якую выканалі супраць яго.
І што вы для Мяне, Тыр і Сідон, і ўсе акругі Філістынскія? Ці помстай аднагародзіце Мне? Калі аднагародзіце Мне, лёгка і хутка Я вярну аднагароду вашую на галаву вашую.
Сапраўды кажу вам: лягчэй будзе зямлі Садома і Гаморы ў дзень суду, чым гораду таму.
«Гора табе, Харазін! Гора табе, Бэтсаіда! Бо калі б у Тыры і Сідоне сталіся цуды, якія былі стаўшыся ў вас, даўно б яны ў зрэбніцы і ў попеле навярнуліся.
як мы ўцячэм, калі занядбалі такое вялікае збаўленьне, якое спачатку было сказанае Госпадам, зацьверджана ў нас ад тых, якія чулі,
дык ведае Госпад, як выбаўляць пабожных ад спакусы, а нягоднікаў захоўваць на дзень суду дзеля пакараньня,
а цяперашнія неба і зямля, якія ўтрымліваюцца словам Ягоным, захоўваюцца для агню на дзень суду і загубы людзей бязбожных.
Дзеля гэтага дасканаліцца любоў сярод нас, каб мы мелі адвагу ў дзень суду, бо які Ён, гэткія і мы ў сьвеце гэтым.
І ўбачыў я вялікі белы пасад і Таго, Які сядзеў на ім, ад аблічча Якога ўцяклі зямля і неба, і не знайшлося месца для іх.
І ўбачыў я мёртвых, малых і вялікіх, якія стаялі перад Богам. І былі разгорнутыя кнігі; і разгарнулі іншую кнігу, якая ёсьць [кніга] жыцьця, і былі суджаныя мёртвыя паводле напісанага ў кнігах, паводле справаў сваіх.