А ці паслухаюць яны цябе, ці адмовяцца, бо яны — дом бунтаўнікоў, але будуць ведаць, што прарок ёсьць сярод іх.
МАЦЬВЕЯ 11:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І калі маеце прыняць, ён ёсьць Ільля, якому належыць прыйсьці. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І калі хочаце прыняць, ён ёсьць Ільля, які мае прыйсьці. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і, калі хочаце прыняць, ён ёсць Ілля, які павінен прыйсці». |
А ці паслухаюць яны цябе, ці адмовяцца, бо яны — дом бунтаўнікоў, але будуць ведаць, што прарок ёсьць сярод іх.
Вось, Я пасылаю анёла Майго, і ён падрыхтуе шлях перад абліччам Маім, і раптоўна прыйдзе ў сьвятыню Сваю Госпад, Якога вы шукаеце, і анёл запавету, Якога вы жадаеце. Вось, Ён прыйдзе, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.
І будзе ісьці перад Ім у духу і сіле Ільлі, каб вярнуць сэрцы бацькоў дзецям, і непаслухмяным — лад думак праведнікаў, каб падрыхтаваць Госпаду народ падрыхтаваны».
Я паіў вас малаком, а не [карміў] ежай, бо вы былі яшчэ нямоглыя, дый цяпер яшчэ нямоглыя.
І ўбачыў я пасады, і сядзелі на іх, і быў ім дадзены суд, і душы сьцятых за сьведчаньне Ісуса і за слова Божае, і тых, якія не пакланіліся зьверу і вобразу ягонаму, і не атрымалі пазнакі на лоб свой і на руку сваю. І яны ажылі, і валадарылі з Хрыстом тысячу гадоў.