І сказала яна: «Узгадай, валадару, на ГОСПАДА, Бога твайго, каб мсьціўца за кроў не павялічваў зьнішчэньне і каб не загубілі яны сына майго». Ён сказаў: «Як жывы ГОСПАД, не спадзе нават волас [з галавы] сына твайго на зямлю».
МАЦЬВЕЯ 10:30 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А ў вас і валасы на галаве ўсе палічаны. Біблія (пераклад В. Сёмухі) а ў вас і валасы на галаве ўсе палічаны; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Нават і валасы вашы на галаве ўсе палічаны. |
І сказала яна: «Узгадай, валадару, на ГОСПАДА, Бога твайго, каб мсьціўца за кроў не павялічваў зьнішчэньне і каб не загубілі яны сына майго». Ён сказаў: «Як жывы ГОСПАД, не спадзе нават волас [з галавы] сына твайго на зямлю».
І сказаў Салямон: «Калі ён будзе чалавекам шчырым, не спадзе на зямлю ніводны волас ягоны, але калі выявіцца ў ім ліхоцьце, памрэ».
Але ў вас і валасы на галаве ўсе палічаны. Дык ня бойцеся; вы даражэй за многіх вераб’ёў.
Дзеля гэтага прашу вас прыняць ежу, бо гэта будзе дзеля вашага выратаваньня, бо нікому з вас волас з галавы не ўпадзе».
І сказаў народ Саўлу: «Ці ж мусіць памерці Ёнатан, які даў такую вялікую перамогу Ізраілю? Няхай гэта будзе далёка [ад нас]! Як жывы ГОСПАД, не спадзе на зямлю і волас з галавы ягонай, бо ён сёньня дзейнічаў з Богам». І народ абараніў Ёнатана, і ён не памёр.