МАЦЬВЕЯ 10:29 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці ж ня два вераб’і продаюцца за асар? І ніводзін з іх не ўпадзе на зямлю бяз волі Айца вашага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ці ж ня дзьве маленькія птушкі прадаюцца за асарый? І ніводная зь іх не ўпадзе на зямлю бяз волі Айца вашага; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ці ж не за ас прадаюць двух вераб’ёў? А ніводзін з іх не ўпадзе на зямлю без ведама Айца вашага. |
Паглядзіце на птушак нябесных, што ані сеюць, ані жнуць і не зьбіраюць у сьвірны, і Айцец ваш Нябесны жывіць іх. Наколькі ж вы лепшыя за іх.