а дзень сёмы — супачынак для ГОСПАДА, Бога твайго. Ня будзеш рабіць ніякай работы ты і сын твой, і дачка твая, слуга твой і служка твая, і жывёла твая, і прыхадзень твой, які ў брамах тваіх,
МАРКА 2:24 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І фарысэі гаварылі Яму: «Глядзі, чаму яны робяць у суботу, што ня сьлед!» Біблія (пераклад В. Сёмухі) І фарысэі сказалі Яму: глядзі, што яны робяць у суботу, чаго нельга рабіць. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык фарысеі казалі Яму: «Вось што робяць у суботу, гэта ж не след рабіць!» |
а дзень сёмы — супачынак для ГОСПАДА, Бога твайго. Ня будзеш рабіць ніякай работы ты і сын твой, і дачка твая, слуга твой і служка твая, і жывёла твая, і прыхадзень твой, які ў брамах тваіх,
Шэсьць дзён будуць рабіць работу, а дзень сёмы — субота супачынку, сьвятая для ГОСПАДА. Кожны, хто будзе рабіць работу ў дзень супачынку, сьмерцю памрэ.
Шчаслівы чалавек, які так робіць, і сын чалавечы, які трымаецца гэтага, які захоўвае суботу, каб не паганіць яе, і захоўвае руку сваю, каб не рабіць ніякага зла.
Бо гэта кажа ГОСПАД пра эўнухаў, якія захоўваюць суботы Мае і выбіраюць тое, што падабаецца Мне, і трымаюцца моцна запавету Майго:
А сыноў чужынцаў, якія далучыліся да ГОСПАДА, каб служыць Яму і любіць імя ГОСПАДА, і быць для Яго слугамі, усіх, хто захоўвае суботу, каб не паганіць яе, і хто трымаецца моцна запавету Майго,
Калі ты дзеля суботы стрымаеш нагу тваю, каб не рабіць справаў тваіх у дзень Мой сьвяты, і назавеш суботу [днём] прыемным, сьвятым для ГОСПАДА і слаўным, і калі ўшануеш яе, каб не ісьці шляхамі сваімі, і ня будзеш шукаць, каб [рабіць] справу тваю і прамаўляць словы [пустыя],
А фарысэі, убачыўшы гэтае, сказалі Яму: «Вось, вучні Твае робяць, што ня сьлед рабіць у суботу».
А кніжнікі і фарысэі, бачачы, што [Ісус] есьць з мытнікамі і грэшнікамі, казалі вучням Ягоным: «Чаму Ён есьць і п’е з мытнікамі і грэшнікамі?»
А Ён сказаў ім: «Ці ж вы не чыталі, што зрабіў Давід, калі быў у патрэбе і галодны сам і тыя, што з ім?
Бо паразважайце пра Таго, Які вытрываў гэтакую супраць Сябе варажнечу ад грэшнікаў, каб вы не зьнемагаліся, саслабеўшы душамі вашымі.