ЛЯВІТ 27:24 - Біблія (пераклад А.Бокуна) У год юбілейны зямля вернецца да таго, ад каго была куплена, чыёй была ўласнасьцю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) а поле ў юбілейны год пяройдзе зноў да таго, у каго куплена, каму належыць валоданьне тою зямлёю. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У год юбілейны зямля вернецца да ранейшага ўладальніка, які прадаў яе і валодаў [ёю] як часткай сваёй уласнасці. |
Калі не здабудзе рука ягоная належных сродкаў на выкуп, маёмасьць застанецца ў валоданьні таго, хто купіў, аж да юбілейнага году. А ў юбілейны год яна выйдзе ад яго, і вернецца [ранейшы ўладальнік] да маёмасьці сваёй.
А калі ён ня выкупіць поля, і калі гэтае поле будзе прададзена некаму іншаму, яно ня можа быць выкупленае.
тады сьвятар палічыць вялікасьць ацэнкі тваёй да юбілейнага году, і павінен ён аддаць у той самы дзень ГОСПАДУ [кошт] ацэнкі тваёй як сьвятыню.
Кожная ацэнка твая павінна быць паводле сыклю сьвятыні. Адзін сыкль будзе дваццаць гераў.