Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЛЯВІТ 25:28 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

28 Калі не здабудзе рука ягоная належных сродкаў на выкуп, маёмасьць застанецца ў валоданьні таго, хто купіў, аж да юбілейнага году. А ў юбілейны год яна выйдзе ад яго, і вернецца [ранейшы ўладальнік] да маёмасьці сваёй.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

28 а калі ня знойдзе рука ягоная, колькі трэба вярнуць яму, дык прададзенае ім застанецца ў руках пакупца да юбілейнага года, а ў юбілейны год адыдзе яно, і ён зноў уступіць у валоданьне сваё.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

28 Калі аднак не здабудзе рука яго належных сродкаў на выкуп, то пакупнік будзе валодаць тым, што купіў, аж да юбілейнага года. А ў юбілейны год усё прададзенае вернецца гаспадару і ранейшаму ўладальніку.

Глядзіце раздзел Копія




ЛЯВІТ 25:28
11 Крыжаваныя спасылкі  

Бо гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля: "Будуць яшчэ купляць дамы, палі і вінаграднікі ў зямлі гэтай"”.


У гэты год юбілейны кожны з вас вернецца да ўласнасьці сваёй.


І будзеце сьвяціць пяці­дзясяты год, і абвесьціце свабоду на зямлі ўсім жыхарам ейным. Гэта будзе для вас юбілей. Кожны з вас вернецца да уласнасьці сваёй, і кожны вернецца ў сям’ю сваю.


Калі хто прадасьць дом жылы ў горадзе, [які акружаны] мурам, той будзе [мець права] выкупу аж да канца году продажу; столькі дзён будзе [права] выкупу.


Калі дом ня выкупяць на працягу году, дом у горадзе, акружаным мурам, застанецца назаўсёды ўласнасьцю таго, хто купіў, і нашчадкаў яго. Ня выйдзе [з рук іхніх] у юбілейны год.


а тады выйдзе ён, і сыны ягоныя з ім і вернецца да сям'і сваёй, і вернецца ў валоданьне бацькоў сваіх.


У год юбілейны зямля вернецца да таго, ад каго была куплена, чыёй была ўласнасьцю.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы