І сказаў Ёаш сьвятарам: «Усё срэбра пасьвячонае, якое прыносяць у Дом ГОСПАДА срэбра тых, што прыходзяць, і срэбра [выкупу] за душу, і срэбра, якое паводле рашэньня сэрца свайго прыносяць у Дом ГОСПАДА,
ЛЯВІТ 27:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) «Прамоў да сыноў Ізраіля і скажы ім: “Калі які чалавек дае шлюбаваньне пасьвяціць душу ГОСПАДУ паводле ацэнкі тваёй, Біблія (пераклад В. Сёмухі) абвясьці сынам Ізраілевым і скажы ім: калі хто дае абяцаньне прысьвяціць душу Госпаду паводле ацэны тваёй, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Кажы сынам Ізраэля і гавары ім: “Калі які чалавек складзе прысягу і ахвяруе душу Богу, то кошт яго будзе па ацаненні, |
І сказаў Ёаш сьвятарам: «Усё срэбра пасьвячонае, якое прыносяць у Дом ГОСПАДА срэбра тых, што прыходзяць, і срэбра [выкупу] за душу, і срэбра, якое паводле рашэньня сэрца свайго прыносяць у Дом ГОСПАДА,
Калі абяцаеш абяцаньне Богу, не марудзь выканаць яго, бо Ён ня мае ўпадабаньня да дурняў. Калі што абяцаеш — споўні.
І шлюбаваў Ізраіль ГОСПАДУ, і сказаў: «Калі Ты, выдаючы, выдасі народ гэты ў рукі нашыя, мы паложым закляцьце на гарады ягоныя».
Калі [мужчына] паабяцае нешта ГОСПАДУ або зьвяжа сябе прысягай, забавязаўшы душу сваю, няхай не парушыць словы свае, але ўсё, што выйшла з вуснаў ягоных, зробіць.
«Прамоў да сыноў Ізраіля і скажы ім: “Калі нейкі мужчына або жанчына складуць шлюбаваньне назіру, каб пасьвяціцца ГОСПАДУ,
Тое, што выйшла з вуснаў тваіх, захоўвай і рабі, як абяцаў ты ГОСПАДУ, Богу твайму; з уласнай волі і вуснамі сваімі ты [гэта] абяцаў.
І праз два месяцы яна вярнулася да бацькі свайго. І ўчыніў ён з ёй, як шлюбаваў, і яна не пазнала мужа. Адсюль узяўся звычай у Ізраіля,
І шлюбавала яна, кажучы: «ГОСПАД Магуцьцяў, калі Ты спагадна глянеш на прыніжэньне служкі Тваёй, і прыгадаеш мяне, і не забудзешся пра служку Тваю, і дасі мне дзіця мужчынскага роду, я аддам яго ГОСПАДУ на ўсе дні жыцьця ягонага, і лязо не кранецца галавы ягонай».
Таму я аддаю яго ГОСПАДУ на ўсе дні; колькі будзе жыць, ён аддадзены для ГОСПАДА». І пакланіліся там ГОСПАДУ.