І скончыў Бог у сёмы дзень працу Сваю, якую зрабіў, і супачыў у сёмы дзень ад усёй працы Сваёй, якую зрабіў.
ЛЯВІТ 25:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І палічыш сем гадоў суботніх, сем разоў па сем гадоў, і будзе дзён сямі гадоў суботніх сорак дзевяць гадоў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І налічы сабе сем суботніх гадоў, сем разоў па сем гадоў, каб было ў цябе ў сямі суботніх гадах сорак дзевяць гадоў; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Палічы таксама сабе сем гадоў суботніх, значыць сем разоў па сем гадоў, так што разам складуць яны сорак дзевяць гадоў. |
І скончыў Бог у сёмы дзень працу Сваю, якую зрабіў, і супачыў у сёмы дзень ад усёй працы Сваёй, якую зрабіў.
Шчасьлівы народ, які ведае трубны голас Твой. ГОСПАДЗЕ, яны ходзяць у сьвятле аблічча Твайго!
Семдзясят тыдняў вызначана народу твайму і гораду сьвятому твайму, каб спыніць правіну, і скончыць [меру] грэху, і адкупіць беззаконьне, і прывесьці праведнасьць вечную, і запячатаць відзежы і прароцтвы, і памазаць Сьвятое Сьвятых.
Адлічыце сабе ад другога дня пасьля суботы, ад дня, у які прынесяцё снапы для патрэсваньня, сем поўных тыдняў,
У дзясяты дзень сёмага месяца затрубіш у рог, у Дзень Перамольваньня няхай разыйдзецца [гук] рогу па ўсёй зямлі вашай.
І калі для сыноў Ізраіля прыйдзе год юбілейны, тады іх спадчына будзе назаўсёды належаць да пакаленьня, да якога яны ўвайшлі, а спадчына пакаленьня бацькоў нашых паменшыцца на спадчыну іхнюю».