“Вось, Ханамээль, сын Шальлюма, дзядзькі твайго, ідзе да цябе, кажучы: "Купі сабе поле маё, якое ў Анатоце, бо ты маеш права выкупу, каб набыць [яго] "”.
ЛЯВІТ 25:24 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Таму ўся зямля, якая ў валоданьні вашым, будзе прадавацца вамі пад умовай выкупу. Біблія (пераклад В. Сёмухі) па ўсёй зямлі валоданьня вашага дазваляйце выкупляць землі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таму ўся зямля, якая ў вашым валоданні, будзе прадавацца вамі пад умовай выкупу. |
“Вось, Ханамээль, сын Шальлюма, дзядзькі твайго, ідзе да цябе, кажучы: "Купі сабе поле маё, якое ў Анатоце, бо ты маеш права выкупу, каб набыць [яго] "”.
Бо той, хто продае, да праданага ня вернецца, нават калі застанецца пры жыцьці, бо відзеж пра грамаду іхнюю ня будзе адменены і ніхто ў беззаконьні сваім не ўтрымае жыцьцё сваё.
Зямлю ня будзеце прадаваць назаўсёды, бо Мая зямля, а вы — прыхадні і пасяленцы ў Мяне.
Калі зьбяднее брат твой і прадасьць частку маёмасьці сваёй, няхай прыйдзе адкупіцель, сваяк ягоны, і выкупіць маёмасьць, прададзеную братам ягоным.
няхай падлічыць ён гады ад часу продажу і зьверне рэшту таму, каму прадаў [зямлю], і вернецца да маёмасьці сваёй.
А дамы ў вёсках, якія не акружаныя мурам, будуць лічыцца на роўні з зямлёю; будуць яны падлягаць выкупу, а ў юбілейным годзе выйдуць з валоданьня таго, хто купіў.
І ня толькі яно, але і мы самі, маючы пачатак Духа, і мы самі ў сабе ўздыхаем, чакаючы ўсынаўленьня, адкупленьня цела нашага.
А вы — з Яго ў Хрысьце Ісусе, Які стаўся для нас мудрасьцю ад Бога, і праведнасьцю, і асьвячэньнем, і адкупленьнем,
у Якім маем адкупленьне праз кроў Яго, адпушчэньне грахоў, паводле багацьця ласкі Яго,