ЛЯВІТ 23:37 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта сьвяты ГОСПАДА, у якія вы будзеце склікаць сходы сьвятыя, у якія будзеце складаць ахвяры агнявыя ГОСПАДУ: цэласпаленьні, ахвяры хлебныя, ахвяры крывавыя і ахвяры вадкія, кожную ў свой дзень, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось сьвяты Гасподнія, у якія трэба склікаць сьвяшчэнныя сходы, каб прыносіць у ахвяру Госпаду цэласпаленьне, хлебнае прынашэньне, заколатыя ахвяры і паліваньні, кожнае ў свой дзень, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэтыя вось святы Госпадавы, у якія будзеце склікаць святыя сходы, у якіх будзеце складаць агнявыя ахвяры Госпаду: цэласпаленні, ахвяры хлебныя, крывавыя ахвяры ды вадкія ахвяры, кожную ў свой дзень, |
«Прамоў да сыноў Ізраіля і скажы ім: “Гэта сьвяты ГОСПАДА, у якія вы будзеце склікаць сходы сьвятыя; гэта сьвяты Мае.
апрача суботаў ГОСПАДАВЫХ і апрача дароў вашых, і апрача ўсяго, што будзеце ахвяроўваць паводле шлюбаваньня або дабраахвотна ГОСПАДУ.