I возьмеш увесь тлушч, які пакрывае нутро, і лой з вантробаў, і абедзьве ныркі, і тлушч, які на іх, і спаліш на ахвярніку.
ЛЯВІТ 17:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І пакропіць сьвятар крывёй ахвярнік ГОСПАДА пры ўваходзе ў Намёт Спатканьня, а тлушч спаліць на мілы пах ГОСПАДУ. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і пакропіць сьвятар крывёю на ахвярнік Гасподні каля ўваходу ў скінію сходу і спаліць тлушч дзеля прыемнай духмянасьці Госпаду, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І пакропіць святар крывёй ахвярнік Госпада пры ўваходзе ў палатку сустрэчы, а тлушч спаліць на прыемны пах Госпаду. |
I возьмеш увесь тлушч, які пакрывае нутро, і лой з вантробаў, і абедзьве ныркі, і тлушч, які на іх, і спаліш на ахвярніку.
I спаліш усяго барана на ахвярніку. Гэта цэласпаленьне ГОСПАДУ, пах прыемны, ахвяра агню для ГОСПАДА.
Але сьвятары лявіты, сыны Цадока, якія вартавалі варту сьвятыні Маёй, калі сыны Ізраіля адыйшлі ад Мяне, яны наблізяцца да Мяне, каб служыць Мне і стаяць перад абліччам Маім, каб ахвяроўваць Мне тлушч і кроў, кажа Госпад ГОСПАД.
Дзеля таго сыны Ізраіля будуць прыводзіць ахвяры свае, якія дасюль складалі ў полі, да ГОСПАДА да ўваходу ў Намёт Спатканьня, да сьвятара, і будуць складаць іх як ахвяры мірныя для ГОСПАДА.
і паложыць ён руку сваю на галаву яе і заб’е яе перад Намётам Спатканьня, а сыны Аарона пакропяць крывёй яе ахвярнік наўкола.
Пасьля сьвятар спаліць усё гэта на ахвярніку; гэта хлеб, ахвяра агнявая, мілы пах ГОСПАДУ; увесь тлушч [належыць] ГОСПАДУ.
і паложыць руку сваю на галаву ахвяры сваёй, якую заб’е перад уваходам у Намёт Спатканьня, а пасьля сьвятары, сыны Аарона, пакропяць ахвярнік крывёю яе наўкола.
І сыны Аарона спаляць гэта на ахвярніку як цэласпаленьне на дровах, якія на агні; гэта ахвяра цэласпаленьня, мілы пах ГОСПАДУ.
і паложыць руку сваю на галаву ахвяры сваёй, і потым заб’е яе перад Намётам Спатканьня, а сыны Аарона пакропяць крывёю яе ахвярнік наўкола.
Потым аддзеліць увесь тлушч так, як быў аддзелены тлушч ахвяры мірнай. І спаліць яго сьвятар на ахвярніку на мілы пах ГОСПАДУ. Так ачысьціць яго сьвятар, і грэх будзе яму адпушчаны.
Першародных каровы, першародных авечкі і першародных казы ня будзеш выкупляць, бо яны сьвятыя. Кроў іхнюю выльеш на ахвярнік, а тлушч іхні спаліш у агні на мілы пах ГОСПАДУ.