I зарэжаш барана, і возьмеш кроў ягоную, і памажаш верх правага вуха Аарона і верх правага вуха сыноў ягоных, вялікі палец правай рукі іхняй, і вялікі палец правай нагі іхняй; і пакропіш крывёю ахвярнік наўкола.
ЛЯВІТ 14:28 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сьвятар памажа алеем, які ў яго на далоні, верх правага вуха таго, хто ачышчаецца, а таксама вялікі палец яго правай рукі і вялікі палец яго правай нагі ў месцы крыві ахвяры аднагараджэньня. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і пакладзе сьвятар алею, які на далоні ягонай, на край правага вуха таго, каго ачышчае, на вялікі палец правай рукі ягонай і на вялікі палец правай нагі ягонай, на месца крыві з ахвяры за віну; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Далей святар памажа верх правага вуха таго, хто ачышчаецца, і таксама вялікі палец яго правай рукі ды вялікі палец яго правай нагі над месцам крыві, што праліта ў ахвяру за праступак. |
I зарэжаш барана, і возьмеш кроў ягоную, і памажаш верх правага вуха Аарона і верх правага вуха сыноў ягоных, вялікі палец правай рукі іхняй, і вялікі палец правай нагі іхняй; і пакропіш крывёю ахвярнік наўкола.
і, памачыўшы ў ім палец правай рукі сваёй, пакрапіць сем разоў перад абліччам ГОСПАДА.
А рэшту алею, што застаўся на левай руцэ яго, вылье сьвятар на галаву таго, хто ачышчаецца, каб перапрасіць за яго перад абліччам ГОСПАДА.
Калі хто ня можа ахвяраваць авечку, няхай ахвяруе за грэх свой дзьве туркаўкі або двух маладых галубоў ГОСПАДУ: аднаго ў ахвяру за грэх, а другога на цэласпаленьне.
І Майсей забіў яго, і ўзяў крыві ягонай, і памазаў ёю верх правага вуха Аарона, вялікі палец яго правай рукі і вялікі палец яго правай нагі.