ЛЯВІТ 13:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А калі лішай пашырыўся па скуры пасьля таго, як ён стаў перад сьвятаром для праверкі, ён другі раз павінен стаць перад сьвятаром. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А калі лішаі пачнуць пашырацца па скуры, пасьля таго як ён зьяўляўся да сьвятара дзеля ачышчэньня, дык ён другі раз павінен зьявіцца да сьвятара; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі, аднак, лішай пашырыўся па скуры пасля таго, як ён быў агледжаны святаром і вернуты на ачышчэнне, хай зноў прывядуць [чалавека] да яго, |
«Калі ў чалавека на скуры цела ягонага зьявіцца пухліна, або лішай, або белая пляма, і будзе на скуры цела ягонага хвароба праказы, няхай прывядуць яго да Аарона сьвятара, або да аднаго з сыноў ягоных, сьвятароў.
У сёмы дзень сьвятар зноў агледзіць яго. Калі пляма, пашыраючыся, пашырылася на скуры, сьвятар прызнае яго нячыстым. Гэта хвароба праказы.
Пасьля сямі дзён сьвятар зноў агледзіць яго. І вось, пляма пацямнела і не пашырылася на скуры, і сьвятар прызнае яго чыстым; гэта лішай, дык няхай ён вымые адзеньне сваё і будзе чысты
І сьвятар агледзіць яго, і вось, лішай пашырыўся на скуры, і сьвятар прызнае яго нячыстым; гэта праказа.
У сёмы дзень вернецца сьвятар і агледзіць [дом]. І вось, пашырылася хвароба на сьцяне дому.