І сказаў ГОСПАД Бог жанчыне: «Што ты гэта зрабіла?» І сказала жанчына: «Зьмей падмануў мяне, і я ела».
ЛЯВІТ 12:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі народзіць дачку, нячыстай будзе яна два тыдні як у [дні] месячніцы, і шэсьцьдзясят дзён будзе ачышчацца ад крыві сваёй. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі ж яна народзіць немаўля жаночага полу, дык падчас ачышчэньня свайго яна будзе нячыстая два тыдні, і шэсьцьдзясят шэсьць дзён трэба сядзець, ачышчаючыся ад крывей сваіх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі народзіць дачку, нячыстай будзе яна два тыдні, як у дні месячніцы, і шэсцьдзесят шэсць дзён будзе заставацца ў крыві ачышчэння свайго. |
І сказаў ГОСПАД Бог жанчыне: «Што ты гэта зрабіла?» І сказала жанчына: «Зьмей падмануў мяне, і я ела».
«Прамоў да сыноў Ізраіля і скажы: “Калі жанчына зачне і народзіць сына, сем дзён застанецца нячыстай; як у дні месячніцы яна будзе нячыстай.
а яна трыццаць тры дні будзе ачышчацца ад крыві сваёй, ня будзе дакранацца нічога сьвятога, і ня будзе ўваходзіць у сьвятыню, пакуль ня скончацца дні ачышчэньня ейнага.
Калі скончацца дні ачышчэньня ейнага дзеля [нараджэньня] сына або дачкі, прынясе яна аднагадовага барана ў ахвяру цэласпаленьня і маладога галубка або туркаўку ў ахвяру за грэх да сьвятара да ўваходу ў Намёт Спатканьня.