Толькі крыніцы і студні, дзе ёсьць вада, будуць чыстымі. Але той, хто дакранецца падліны іхняй, будзе нячысты.
ЛЯВІТ 11:37 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі нешта ад падліны іхняй упадзе на насеньне, якое маюць сеяць, яно будзе чыстае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І калі што-небудзь ад трупа іхняга ўпадзе на якое-небудзь насеньне, якое сеюць, дык яно чыстае; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі што-колечы ад падліны ўпадзе на насенне, не спаганіць яго, |
Толькі крыніцы і студні, дзе ёсьць вада, будуць чыстымі. Але той, хто дакранецца падліны іхняй, будзе нячысты.
Але калі зерне было мокрае, і ўпала на яго падліна іхняя, яно будзе для вас нячыстым.
І тое, што сееш, сееш ня цела, якое будзе, але голае зерне, можа, пшанічнае, ці якое іншае,
як тыя, што адроджаныя не са зьнішчальнага насеньня, але з незьнішчальнага, праз слова Бога Жывога, Які трывае на вякі.
Усякі, хто народжаны ад Бога, грэху ня робіць, таму што насеньне Ягонае застаецца ў ім, і ён ня можа грашыць, бо народжаны ад Бога.
Мы ведаем, што кожны, народжаны ад Бога, не грашыць; але народжаны ад Бога захоўвае сябе, і злы не дакранецца яго.