ЛУКАША 22:58 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І неўзабаве іншы, убачыўшы яго, сказаў: «І ты з іх». А Пётар сказаў: «Чалавеча! Ня я гэта». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Неўзабаве потым другі, убачыўшы яго, сказаў: і ты зь іх. Але Пётр сказаў гэтаму чалавеку: не. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Жанчына, я не ведаю Яго!» А праз кароткі час, убачыўшы яго, нехта іншы сказаў: «І ты з іх». Пётра ж гаворыць: «О чалавеча, гэта не я». |
А Сымон Пётар стаяў і грэўся. Тады сказалі яму: «Ці і ты ня з вучняў Ягоных?» Ён адрокся і сказаў: «Не».
Кажа адзін са слугаў першасьвятара, сваяк таго, якому Пётар адсек вуха: «Ці ж ня бачыў я цябе з Ім у садзе?»