ЛУКАША 11:19 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі ж Я праз Бэльзэбула выганяю дэманаў, сыны вашыя праз каго выганяюць іх? Дзеля гэтага яны будуць судзьдзямі вашымі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І калі Я сілаю вэльзэвулавай выганяю дэманаў, дык сыны вашыя чыёй сілаю выганяюць іх? А таму яны будуць вам за судзьдзяў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А калі Я праз Бэльзебула выганяю дэманаў, дык сыны вашы праз каго выганяюць? Таму яны будуць суддзямі вашымі. |
Досыць для вучня, каб ён стаўся як настаўнік ягоны, і для слугі, каб ён стаўся як гаспадар ягоны. Калі гаспадара дому назвалі Бэльзэбулам, тым больш хатніх яго.
І прайшлі пра Яго чуткі па ўсёй Сірыі, і прыводзілі да Яго ўсіх нядужых, з рознымі хворасьцямі і пакутамі, і апанаваных дэманамі, і люнатыкаў, і спараліжаваных, і Ён іх аздараўляў.
Той жа кажа яму: “Паводле вуснаў тваіх буду судзіць цябе, злы слуга. Ты ведаў, што я — чалавек строгі, бяру тое, што не лажыў, і жну тое, што ня сеяў.
Адказваючы, Ян сказаў: «Настаўнік! Мы бачылі [чалавека], які ў імя Тваё выганяў дэманаў, і забаранілі яму, бо ён ня ходзіць з намі».
А некаторыя з вандроўных экзарцыстаў Юдэйскіх намагаліся над апанаванымі злымі духамі называць імя Госпада Ісуса, кажучы: «Заклінаем вас Ісусам, Якога абвяшчае Павал».
А мы ведаем, што Закон усё, што гаворыць, гаворыць да тых, якія пад Законам, каб усе вусны былі загароджаныя і ўвесь сьвет стаўся вінаватым перад Богам,