ЛУКАША 1:74 - Біблія (пераклад А.Бокуна) бяз страху, выбавіўшы нас з рукі ворагаў нашых, Біблія (пераклад В. Сёмухі) каб бяз страху, пасьля збавеньня ад рук ворагаў нашых, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) каб без страху, свабодныя ад рук ворагаў нашых, служылі Яму |
Ізраіль будзе збаўлены ГОСПАДАМ збаўленьнем вечным. Ня будзеце вы асаромленыя і ня будзеце зьняважаныя на вякі вечныя.
«Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Пост чацьвёртага і пост пятага, і пост сёмага, і пост дзясятага [месяца] будзе для дому Юды радасьцю і вясёласьцю, і сьвятам добрым. І любіце праўду і супакой!
А цяпер, вызваліўшыся ад грэху і стаўшыся слугамі Бога, вы маеце плод свой на сьвятасьць, а канец — жыцьцё вечнае.
Бо вы не атрымалі духа няволі ізноў на страх, але атрымалі Духа ўсынаўленьня, у Якім крычым: «Абба, Ойча!»
наколькі больш кроў Хрыста, Які праз Духа вечнага прынёс Сябе беззаганнага Богу, ачысьціць сумленьне вашае ад мёртвых справаў дзеля служэньня Богу Жывому?
Не палохайся нічога, што маеш выцярпець. Вось, д’ябал мае кідаць [некаторых] з вас у вязьніцу, каб спакусіць вас; і будзеце мець прыгнёт дзесяць дзён. Будзь верны да сьмерці, і Я дам табе вянок жыцьця’.