ЛІКІ 5:31 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І будзе муж чысты ад віны, а тая жонка панясе віну сваю». Біблія (пераклад В. Сёмухі) і будзе муж чысты ад грэху, а жонка панясе на сабе грэх свой. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) хай муж яе будзе без віны, а тая жонка хай адкажа за грэх свой. |
Вось, усе душы — Мае, як душа бацькі, так і душа сына — Мае; душа, якая саграшыла, памрэ.
Калі хто будзе чужаложыць з жонкай бліжняга свайго, сьмерцю памрэ і чужаложнік, і чужаложніца.
Або калі на мужа зыйдзе дух рэўнасьці і ён будзе рэўнаваць жонку сваю, і ён паставіць яе перад абліччам ГОСПАДА, і сьвятар зробіць усё паводле закону гэтага.
А калі хто чысты і не ў дарозе, а Пасхі не спраўляе, вынішчана будзе душа тая з народу свайго, бо ён не склаў дару ахвярнаго ГОСПАДУ ў свой час. Грэх свой панясе чалавек гэты.