I зробіш сьвечнік з золата шчырага, каваным будзе зроблены сьвечнік; падстава яго, і сьцябло яго, чарачкі яго, яблыкі яго і кветкі яго маюць [выходзіць] з яго.
ЛІКІ 4:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўсё гэтае накрыюць накрыцьцём са скуры тахаш, і пакладуць на насілы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і накрыюць яго і ўсе прылады яго покрывам са скураў сініх, і пакладуць на насілкі; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і хай гэта накрыюць пакрывалам са шкур сініх, і хай пакладуць на насілы. |
I зробіш сьвечнік з золата шчырага, каваным будзе зроблены сьвечнік; падстава яго, і сьцябло яго, чарачкі яго, яблыкі яго і кветкі яго маюць [выходзіць] з яго.
І на ахвярнік залаты паложаць тканіну з блакіту, і накрыюць яго накрыцьцём са скуры тахаш, і ўкладуць насілы.
І возьмуць усе прыналежнасьці, ужываныя для службы ў сьвятыні, і накрыюць іх тканінай з блакіту і накрыцьцём са скуры тахаш, і пакладуць на насілы.
І паложаць на яго накрыцьцё са скуры тахаш, і над ім расьцягнуць тканіну, усю з блакіту, а потым укладуць насілы ягоныя.
І возьмуць тканіну з блакіту, і накрыюць ёй сьвечнік асьвятленьня, лямпы ягоныя, нажніцы, пасудзіны на кнаты і ўсе пасудзіны для алею, ужываныя пры ім.