Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЛІКІ 3:45 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

«Вазьмі лявітаў замест усіх першародных сыноў Ізраіля і жывёлу лявітаў замест жывёлы іхняй. І лявіты будуць Маімі. Я — ГОСПАД.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

вазьмі лявітаў замест усіх першынцаў з сыноў Ізраіля і быдла лявітаў замест быдла іхняга; няхай лявіты будуць Мае. Я Гасподзь.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

«Вазьмі левітаў на месца ўсіх першародных з сыноў Ізраэлевых разам з жывёлай левітаў на замену іх жывёле; і левіты будуць Маімі. Я — Госпад.

Глядзіце раздзел



ЛІКІ 3:45
7 Крыжаваныя спасылкі  

Асла, які адкрывае [ўлоньне], выкупіш баранчыкам, а калі ня выкупіш, зламі карак ягоны. Усіх першародных сыноў тваіх выкупіш, і няхай ня бачаць аблічча Майго з пустымі [рукамі].


І вы даведаецеся, што Я паслаў вам прыказаньне гэтае, каб быў запавет Мой з Левіем, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.


Вось, Я ўзяў братоў вашых, лявітаў, спасярод сыноў Ізраіля і даў іх як дар ГОСПАДУ, каб яны выконвалі служэньне ў Намёце Спатканьня.


«Вось, Я ўзяў лявітаў спасярод сыноў Ізраіля замест усіх першародных, якія адчыня­юць улоньне, і лявіты будуць Маімі.


І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:


Бо яны Мне аддадзены спасярод сыноў Ізраіля. Узяў Я іх у сыноў Ізраіля замест усіх першародных, якія адкрыва­юць улоньне.