І не знайшлося на ўсёй зямлі такіх прыгожых жанчынаў, як дочкі Ёва. І даў ім бацька іхні спадчыну між братамі іхнімі.
ЛІКІ 27:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) «[Справядліва] дамагаюцца дочкі Цэлафхада. Дай ім уласнасьць, спадчыну паміж братоў бацькі іхняга, і няхай яны маюць спадчыну бацькі іхняга. Біблія (пераклад В. Сёмухі) праўду кажуць дочкі Салпаадавыя; дай ім спадчынны надзел сярод братоў бацькі іхняга і перадай ім надзел бацькі іхняга; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Справядліва дамагаюцца дочкі Салпаада. Дай ім уласнасць між братоў бацькі іх, і хай маюць спадчыну. |
І не знайшлося на ўсёй зямлі такіх прыгожых жанчынаў, як дочкі Ёва. І даў ім бацька іхні спадчыну між братамі іхнімі.
Сьпявайце Богу, выслаўляйце імя Ягонае! Узьвялічвайце Таго, Які ўзносіцца па-над пустыняй, ГОСПАД — імя Яго, і радуйцеся перад абліччам Ягоным.
Пакінь сіротаў тваіх, Я ўтрымаю [іх] пры жыцьці, і ўдовы твае няхай спадзяюцца на Мяне.
А да сыноў Ізраіля прамоў, кажучы: “Калі чалавек памрэ і сына мець ня будзе, спадчына ягоная пераходзіць на дачку ягоную.
І загадаў Майсей сынам Ізраіля паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА, кажучы: «Справядлівае слова пакаленьня сыноў Язэпа.
Вось слова, якое загадаў ГОСПАД дочкам Цэлафхада, кажучы: "Яны могуць ісьці замуж за таго, хто добры ў вачах іхніх, але за мужчынаў пакаленьня бацькі свайго могуць ісьці замуж.
Няма ані Юдэя, ані Грэка; няма ані слугі, ані свабоднага; няма ані мужчыны, ані жанчыны, бо ўсе вы адно ў Хрысьце Ісусе.
І яны прыйшлі перад аблічча Элеазара сьвятара, і Егошуа, сына Нуна, і князёў, і сказалі: «ГОСПАД загадаў Майсею, каб даў нам спадчыну між братоў нашых». І далі ім паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА спадчыну між братоў бацькі іхняга.