I ахвяраваў Якуб ахвяру на гары, і паклікаў братоў сваіх есьці хлеб. І яны елі хлеб, і начавалі на гары.
ЛІКІ 22:40 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І Балак склаў у ахвяру валоў і авечак, і паслаў Білеаму і князям, якія з ім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І закалоў Валак валоў і авечак і паслаў да Валаама і князёў, якія былі зь ім. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, калі Балак пазабіваў валоў і авечак, паслаў ён іх Балааму і князям, што з ім былі. |
I ахвяраваў Якуб ахвяру на гары, і паклікаў братоў сваіх есьці хлеб. І яны елі хлеб, і начавалі на гары.
І сталася раніцаю, і ўзяў Балак Білеама, і завёў яго на ўзгорышча Баала, і адтуль убачыў ён частку народу [Ізраіля].
І завёў ён яго на Поле Вартаўнікоў, на вяршыню Пісгі, і пабудаваў сем ахвярнікаў, і ахвяраваў на [кожным] ахвярніку бычка і барана.
І Балак зрабіў так, як прамовіў Білеам, і склалі ў ахвяру Балак і Білеам бычка і барана на [кожным] ахвярніку.
І зрабіў Балак, як яму сказаў Білеам, і ахвяраваў бычка і барана на [кожным] ахвярніку.