ЛІКІ 20:25 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Вазьмі Аарона і Элеазара, сына ягонага, і завядзі іх на гару Гор. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і вазьмі Аарона і Элеазара, сына ягонага, і ўзьвядзі іх на гару Ор; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вазьмі Аарона і сына яго Элеязэра і завядзі іх на гару Гор. |
І сказаў Майсей Аарону і Элеазару і Ітамару, сынам ягоным: «Не галіце валасоў вашых і не разьдзірайце адзеньня, каб часам не былі вы пакараныя сьмерцю, і каб не ўзгарэўся гнеў [Госпада] на ўсю грамаду. Але браты вашыя і ўвесь дом Ізраіля можа плакаць дзеля тых, якіх спаліў ГОСПАД.
Але Надаў і Абігу памерлі перад абліччам ГОСПАДА ў пустыні Сынай, калі наблізіліся з чужым агнём перад аблічча ГОСПАДА, і не было ў іх сыноў. І былі сьвятарамі Элеазар і Ітамар перад абліччам Аарона, бацькі свайго.
А сыны Ізраіля выйшлі з Бээроту сыноў Яакана ў Масэру. Там памёр Аарон і быў пахаваны, а Элеазар, сын ягоны, стаў сьвятаром замест яго.