І выйшаў [у дарогу] сьцяг табару сыноў Дана з дружынамі сваімі, а над дружынамі ягонымі [быў] Ахіезэр, сын Амішадая.
ЛІКІ 2:31 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Усіх, палічаных у табары Дана, — сто пяцьдзясят сем тысячаў шэсьцьсот. Яны як апошнія будуць выходзіць пад сьцягамі сваімі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) усіх, што ўвайшлі ў падлік да табару Данавага, сто пяцьдзясят сем тысяч шэсьцьсот; яны павінны ісьці апошнія пад сьцягамі сваімі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Усіх палічаных у лагеры Дана хай будзе сто пяцьдзесят сем тысяч шэсцьсот, і хай яны самымі апошнімі выходзяць пад сваімі сцягамі». |
І выйшаў [у дарогу] сьцяг табару сыноў Дана з дружынамі сваімі, а над дружынамі ягонымі [быў] Ахіезэр, сын Амішадая.
Усіх, палічаных у табары Рубэна паводле дружынаў сваіх, — сто пяцьдзясят адна тысяча чатырыста пяцьдзясят. Яны другімі будуць выходзіць.
Усіх, палічаных у табары Эфраіма паводле дружынаў іхніх, — сто восем тысячаў сто. Яны трэція будуць выходзіць.
Усіх, палічаных у табары Юды паводле дружынаў іхніх, — сто восемдзясят шэсьць тысячаў чатырыста. Яны першыя будуць выходзіць.