Калі хто спасьвіў поле або вінаграднік, і пусьціў статак свой, і пасьвіць на полі іншага, няхай заплаціць найлепшым з поля свайго і найлепшым з вінаградніку свайго.
ЛІКІ 16:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Але ж ты ня ўвёў нас у зямлю, якая ацякае малаком і мёдам, і ня даў нам на ўласнасьць палёў і вінаграднікаў! Хочаш вочы людзей засьляпіць? Ня пойдзем!» Біблія (пераклад В. Сёмухі) ці прывёў ты нас у зямлю, дзе цячэ малако і мёд, і ці даў нам ва ўладаньне палі і вінаграднікі? вочы людзей гэтых ты хочаш асьляпіць? ня пойдзем! Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) На самай справе не ўвёў ты нас у зямлю, што ацякае малаком і мёдам, і не даў нам ва ўласнасць палёў і вінаграднікаў! Ці ты хочаш вочы гэтых людзей асляпіць? Не пойдзем!» |
Калі хто спасьвіў поле або вінаграднік, і пусьціў статак свой, і пасьвіць на полі іншага, няхай заплаціць найлепшым з поля свайго і найлепшым з вінаградніку свайго.
а ў сёмы [год] запусьці яе і пакінь яе, і будуць жывіцца [з яе] бедныя народу твайго, а рэштаю пасьля іх будуць жывіцца зьвяры палявыя. Так зробіш з вінаграднікам тваім і з аліўнікам тваім.
I Я сказаў: ‘Я выведу вас з прыгнёту Эгіпецкага ў зямлю Хананейцаў, Хетаў, Амарэяў, Пэрэзэяў, Хівеяў і Евусэяў, у зямлю, якая цячэ малаком і мёдам’"”.
I Я зыходжу, каб вызваліць яго з рукі Эгіпцянаў і вывесьці яго з зямлі гэтай у зямлю добрую і прасторную, у зямлю, якая цячэ малаком і мёдам, на месца Хананейцаў, і Хетаў, і Амарэяў, і Пэрэзэяў, і Хівеяў, і Евусэяў.
І Я сказаў вам: "Вы ўспадкаеміце зямлю іхнюю, і Я дам яе вам на ўласнасьць, зямлю, якая ацякае малаком і мёдам. Я — ГОСПАД, Бог ваш, Які аддзяліў вас ад [іншых] народаў".
І расказвалі ім, і сказалі: «Мы прыйшлі ў зямлю, у якую ты паслаў нас, якая сапраўды ацякае малаком і мёдам, і такія плады ейныя.
Калі ласкавы будзе ГОСПАД, Ён увядзе нас у зямлю гэтую і дасьць нам зямлю, якая ацякае малаком і мёдам.
Навошта вы нас вывелі з Эгіпту, каб завесьці нас у гэтае месца ліхое, дзе сеяць нельга, дзе дрэва фігавае не расьце, ані вінаград, ані дрэвы гранатовыя, і вады няма для піцьця?»
І схапілі яго Філістынцы, і адразу выкалалі яму вочы, і завялі ў Газу, дзе, прыкуты двума ланцугамі мядзянымі, мусіў ён малоць зерне ў вязьніцы.
Нахаш Аманянін сказаў ім: «Я заключу з вамі запавет [з умовай], што кожнаму з вас я вырву правае вока і выстаўлю вас на пасьмешышча перад усім Ізраілем»