ЗАХАРЫІ 5:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І я ўзьняў вочы мае, і глядзеў, і вось, дзьве жанчыны ходзяць, і вецер [быў] у крылах іхніх, і гэтыя крылы — як крылы бусла; і яны паднялі эфу паміж зямлёй і небам. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўзьвёў я вочы мае і ўгледзеў: вось, зьявіліся дзьве жанчыны, і вецер быў у крылах у іх, і крылы ў іх - як крылы ў бусла; паднялі яны эфу і панесьлі яе паміж зямлёю і небам. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І я падняў вочы свае і ўбачыў: і вось, дзве жанчыны выходзяць і вецер на іх крылах, і мелі яны крылы, як быццам крылы каршуна; і паднялі яны эфу высока між небам і зямлёй. |
Нават бусел у небе ведае пару сваю, туркаўка, ластаўка і жораў захоўваюць час прылёту свайго, а народ Мой ня ведае суду ГОСПАДА.
Трубу [паднясі] да вуснаў тваіх! Як арол [наляціць] на Дом ГОСПАДА, бо яны парушылі запавет Мой і ад Закону Майго адступіліся.
З птушак будзеце вы брыдзіцца, бо яны — агіда для вас, і ня будзеце есьці арла, грыфа і марскога арла,
Прывядзе на цябе ГОСПАД народ далёкі; з канца зямлі, як арол, наляціць народ гэты, мовы якога ты ня чуў,