ЕРАМІІ 8:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Зьбіраючы, зьбяру іх, кажа ГОСПАД, ня будзе ані гронак на вінаградзе, ані фігаў на дрэве фігавым, і лістота зьвяне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Да канца абяру іх, кажа Гасподзь, не застанецца ніводнай вінаградзіны на лазе, ні смоквы на смакоўніцы, і ліст ападзе, і што Я даў ім, адыдзе ад іх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Учыню Я збор і буду збіраць іх, — кажа Госпад, — ды няма ні гронкі на галінках, ані фігаў на дрэве фігавым, і лістота звяла». |
Калі яны будуць посьціць, Я ня выслухаю маленьняў іхніх; і калі яны будуць складаць цэласпаленьні і ахвяры хлебныя, Я ня буду мець упадабаньня ў іх, але вынішчу іх мячом, голадам і пошасьцю».
Дзеля гэтага так кажа ГОСПАД пра прарокаў, якія прарочаць у імя Маё, але Я не пасылаў іх. Яны кажуць: “Мяча і голаду ня будзе ў зямлі гэтай”. Ад мяча і голаду загінуць прарокі гэтыя,
І ён як дрэва, якое пасаджана над вадою і да струмянёў пускае карані свае, і ня будзе бачыць яно, калі прыйдзе спякота, і лісьце ягонае будзе зялёным, і ў год засухі ня будзе журыцца, і не перастане даваць плады.
І зьесьць ён жніво тваё і хлеб твой, зьесьць сыноў тваіх і дочак тваіх, зьесьць авечак тваіх і быдла тваё, зьесьць вінаграднікі твае і дрэвы фігавыя твае, зьнішчыць мячом умацаваныя гарады твае, на якія ты спадзяваўся.
Таму гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Вось, гнеў Мой і ярасьць Мая выліваецца на месца гэтае, на чалавека і на жывёлу, на дрэвы палявыя і на плады зямлі, ён гарыць і не затухае”.
І Я выліў на іх гнеў Мой, у агні абурэньня Майго вынішчу іх, шляхі іхнія ўскладу на галовы іхнія, кажа Госпад ГОСПАД”».
І спустошу вінаграднікі яе і фігавыя дрэвы яе, пра якія яна казала: «Гэта плата мая, якую далі мне палюбоўнікі мае». А Я зраблю іх лесам, і пажаруць іх зьвяры палявыя.
Ён зрабіў пустэчаю вінаграднік Мой, дрэва фігавае Маё паламаў, дашчэнту агаліў яго і адкінуў; зьбялелі галіны ягоныя.
Дарэмна будзе марнавацца праца вашая, і зямля вашая ня будзе даваць ураджаю свайго, а дрэвы палявыя не дадуць пладоў сваіх.
Бо хоць бы дрэва фігавае не расквітнела, і не было ўраджаю ў вінаградніку, [хоць бы] не ўрадзіла аліўка [плоду свайго], і поле ня дала, што есьці, [хоць бы] зьніклі авечкі з абораў, і не засталося валоў у хлявах,
І Я паслаў суш на зямлю, і на горы, і на збожжа, і на вінаград, і на алей, і на тое, што выдае зямля, і на людзей, і на быдла, і на ўсю працу рук”».
Я караў вас сушаю, і іржою, і градам усю працу рук вашых, але вы не навярнуліся да Мяне, кажа ГОСПАД.
І Я ўтаймую дзеля вас тых, якія зьядаюць [ураджай], і яны ня будуць нішчыць у вас плод зямлі, і ня будзе скідваць плады вінаградная лаза вашая ў полі, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.
І, убачыўшы пры дарозе адно дрэва фігавае, падыйшоў да яго, і нічога не знайшоў на ім, акрамя адной лістоты, і кажа да яго: «Няхай больш ня будзе з цябе плоду да веку». І адразу засохла дрэва фігавае.
Бо ўзыходзіць сонца са сьпёкаю і сушыць траву, і кветка яе падае, і хараство аблічча яе зьнікае; гэтак і багаты на шляхах сваіх счэзьне.