ЕРАМІІ 6:24 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Мы пачулі вестку пра яго, і самлелі рукі нашыя, трывога ахапіла нас і боль як у той, якая нараджае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Мы пачулі вестку пра іх, і рукі ў нас апусьціліся, скруха агарнула нас, пакуты, як жанчыну ў родах. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Пачулі мы вестку аб гэтым, і рукі нашы самлелі, трывога ахапіла нас, пакуты — як у парадзіхі». |
Дзеля гэтага дрыжаньнем напоўніліся сьцёгны мае, ахапілі мяне болі, як болі той, што нараджае. Я агаломшаны ад таго, што чую, і ў трымценьні ад таго, што бачу.
Колькі разоў пойдзе [навала], схопіць вас, бо будзе яна праходзіць кожную раніцу, і ўдзень, і ўначы, і будзеце з жахам чуць вестку [гэтую].
Што ты скажаш, калі яны наведаюць цябе? Бо ты сама прывучыла іх быць над табою, прыяцеляў на галаву [сваю]. Ці ж не ахопяць цябе болі, як жанчыну, што нараджае?
Ты, што жывеш на Лібане і маеш гняздо на кедрах, як ты будзеш стагнаць, калі прыйдуць на цябе болі, як болі той, якая нараджае.
Спытайцеся, прашу, і паглядзіце, ці можа нараджаць мужчына? Чаму ж Я бачу ўсіх мужчынаў з рукамі на сьцёгнах іхніх, як у той, якая нараджае, і ўсе абліччы зьбялелі?
Чую голас быццам парадзіхі, нібы стогн жанчыны, якая першы раз нараджае, голас дачкі Сыёну, якая памірае і выцягвае рукі свае: “Гора мне, бо млее душа мая між забойцаў!”
Керыёт будзе здабыты, і крэпасьці захопленыя. І будзе сэрца волатаў Мааву ў той дзень, як сэрца жанчыны, якая нараджае.
Аслабеў Дамаск, павярнуўся, каб уцякаць, ахапіў яго страх, мучэньні і болі апанавалі яго як жанчыну, якая нараджае.
Пачуў валадар Бабілону вестку пра іх, і аслабелі рукі ягоныя, жах ахапіў яго і боль як тую, якая нараджае.
Тады валадар Бэльшацар вельмі ўстрывожыўся, і выгляд ягоны зьмяніўся, і магнаты ягоныя былі зьбянтэжаныя.
Я пачуў, і задрыжэла нутро маё, ад голасу [гэтага] затрымцелі вусны мае, гнілізна ўвайшла ў косткі мае, і я калачуся на месцы сваім. Але я маю быць у супакоі ў дзень бедства, калі прыйдзе на народ гэты той, хто пераможа [нас].
Калі вось будуць гаварыць: «Супакой і бясьпека», тады неспадзявана прыйдзе на іх зьнішчэньне, быццам мукі радзін на цяжарную, і яны не ўцякуць.