І паслаў Ёаў у Тэкоа, і прывёў адтуль мудрую жанчыну, і сказаў ёй: «Удай, што ты ў жалобе і апраніся ў адзеньне жалобнае, і не намашчайся алеем, і будзеш як жанчына, якая шмат дзён у жалобе па памерлым.
ЕРАМІІ 6:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Уцякайце, сыны Бэн’яміна, з сярэдзіны Ерусаліму і ў Тэкоа трубіце ў трубы, і над Бэт-Гакерэмам падыміце знак, бо з поўначы надыходзіць бяда і спусташэньне вялікае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бяжэце, дзеці Веньямінавыя, спасярод Ерусаліма, і ў Тэкое трубеце ў трубу і дайце знак агнём у Бэткарэме, бо з поўначы ідзе бяда і пагібель вялікая. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Уцякайце з асяродку Ерузаліма, сыны Бэньяміна, і ў Тэкуа трубіце ў трубы, і над Бэт-Харэмам падыміце знак, бо з поўначы паказалася няшчасце ды вялікае спусташэнне. |
І паслаў Ёаў у Тэкоа, і прывёў адтуль мудрую жанчыну, і сказаў ёй: «Удай, што ты ў жалобе і апраніся ў адзеньне жалобнае, і не намашчайся алеем, і будзеш як жанчына, якая шмат дзён у жалобе па памерлым.
А Браму Гною адбудоўваў Малкія, сын Рэхава, начальнік акругі Бэт-Гакерэм; ён пабудаваў яе і паставіў вароты яе, замкі яе і завалы яе.
А каля іх адбудоўвалі Тэкойцы; але магнаты іхнія не схілілі шыі свае ў працы для ГОСПАДА свайго.
Голас весткі: “Вось, лязгат вялікі ідзе з зямлі паўночнай, каб перамяніць гарады Юды ў пустку, у лежышча цмокаў”.
вось, Я пашлю і зьбяру ўсе плямёны поўначы, кажа ГОСПАД, і Навухаданосара, валадара Бабілону, слугу Майго. І Я прывяду іх на зямлю гэтую, і на жыхароў ейных, і на ўсе народы навокал, і зраблю іх закляцьцем, і ўчыню іх страхоцьцем, і пасьмешышчам, і руінай вечнай.
Ад голасу вершніка і страляньня з луку ўцякуць усе гарады. Кінуцца ў гушчары, ушчэпяцца на скалы, усе гарады будуць пакінутыя, ніводзін чалавек ня будзе жыць у іх.
Гэта кажа ГОСПАД: “Вось, народ прыходзіць з зямлі паўночнай, і народ вялікі падымаецца з канцоў зямлі.
Словы Амоса, што быў [адным] з гадоўцаў авечак у Тэкоа, якія ён бачыў пра Ізраіль у дні Узіі, валадара Юды, і ў дні Ерабаама, валадара Ізраіля, два [гады] перад землятрусам.
Калі трубіць у горадзе рог, хіба не дрыжаць людзі? Хіба бывае якое ліха ў горадзе, і ГОСПАД не ўчыніў [яго]?
Той, у якога коні чорныя, ідуць у зямлю паўночную, а [коні] белыя ідуць за імі, а [коні] стракатыя ідуць у зямлю паўднёвую”.
Сыны Юды не маглі аднак выгнаць Евусэяў, якія жылі ў Ерусаліме, і жывуць Евусэі з сынамі Юды ў Ерусаліме да сёньня.
А сыны Бэн’яміна ня выгналі з Ерусаліму жыхароў ягоных, Евусэяў; і жывуць Евусэі па сёньняшні дзень разам з сынамі Бэн’яміна ў Ерусаліме.