Крычаць Хешбон і Элеале, аж у Ягацы чуцён голас іхні. Таму галосяць ваяры Мааву, і душа ягоная ў ім млее.
ЕРАМІІ 48:21 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Прыходзіць суд на зямлю раўнінную, на Халён, на Ягцу, на Мэфаат, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І суд прыйшоў на раўніны, на Халон і на Яацу, і на Мафат, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Прыходзіць суд на зямлю раўнінную, на Хелон, на Ясу, на Мэфаат, |
Крычаць Хешбон і Элеале, аж у Ягацы чуцён голас іхні. Таму галосяць ваяры Мааву, і душа ягоная ў ім млее.
Ад крыку з Хешбону аж да Элеале, аж да Ягацу даходзіць голас іхні, ад Цаару да Харанаіму і да Эглят-Шэлішыі, бо нават воды Німрыму стануць сухой [зямлёю].
І прыйдзе руйнаваньне ў кожны горад, і [ніводзін] горад не ўратуецца, і загіне даліна, і будзе зьнішчана раўніна, бо [гэта] сказаў ГОСПАД.
вось, Я адкрыю [шлях] на ўзбоччы Мааву ад гораду і да гораду ягонага ў межах ягоных, да аздобы зямлі гэтай: Бэт-Ешымоту, Баал-Мэону і Кірыятаіму,
Дзеля гэтага, як жывы Я, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля, Мааў будзе як Садом і сыны Амона — як Гамора, месцам крапівы і капальняй солі, і пусткаю на вякі. Рэшта народу Майго абрабуе іх, і пазасталыя з народу Майго возьмуць у спадчыну іх».
Але Сыгон не дазволіў Ізраілю прайсьці праз межы свае, і сабраў Сыгон увесь народ свой, і пераняў Ізраіля ў пустыні, і прыйшоў у Ягцу, і напаў на Ізраіля.
Нэво, Баал-Мэон, зьмяніўшы іх назвы, Сібму, і назвалі імёны гарадоў, якія адбудавалі.