ЕРАМІІ 38:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І яны ўзялі Ярэмію, і ўкінулі яго ў яму Малькіі, сына валадара, якая [была] на панадворку вартоўні, і спусьцілі [туды] Ярэмію на вяроўках. А ў яме не [было] вады, але толькі балота; і загруз Ярэмія ў балоце. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады ўзялі Ерамію і ўкінулі яго ў яму Малхіі, сына царовага, якая была ў двары варты, і апусьцілі Ерамію на вяроўках; у яме той ня было вады, а толькі гразь, і апусьцілі Ерамію ў гразь. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўзялі яны Ярэмію, і ўкінулі яго ў яму Мэльхія, сына цара, якая знаходзілася на вартавым панадворку. І спусцілі Ярэмію на вяроўках. І не было ў яме вады, адно балота; і, такім чынам, трапіў Ярэмія ў бруд. |
Тады войска валадара Бабілонскага трымала ў аблозе Ерусалім, а Ярэмія прарок быў увязьнены на панадворку вартоўні ў доме валадара Юды.
І загадаў валадар Ерахмээлю, сыну валадара, і Сэраі, сыну Азрыэля, і Шэлеміі, сыну Абдээля, схапіць Баруха пісара і Ярэмію прарока, але ГОСПАД схаваў іх.
І загадаў валадар Сэдэкія, і трымалі Ярэмію на панадворку вартоўні, і давалі яму штодзень па кавалку хлеба з вуліцы пекараў, пакуль ня скончыўся ўвесь хлеб у горадзе. І заставаўся Ярэмія на панадворку вартоўні.
І пацягнулі Ярэмію на вяроўках, і выцягнулі з ямы. І сядзеў Ярэмія на панадворку вартоўні.
І вось, усе жанчыны, якія засталіся ў доме валадара Юды, ведзеныя да князёў валадара Бабілонскага, і яны галосяць: “Падманулі цябе і ашукалі цябе сябры твае; ногі твае ўгразьлі ў балоце, а яны ўцяклі”.
Тады валадар сказаў, і прывялі Данііла, і кінулі ў роў з ільвамі. Адказаў валадар і сказаў Даніілу: «Бог твой, Якому ты заўжды служыш, няхай выратуе цябе».
А што да цябе, праз кроў запавету твайго Я выпушчу вязняў тваіх з ямы, у якой няма вады.
Ён, атрымаўшы гэткі загад, кінуў іх ва ўнутраную вязьніцу і ногі іхнія паўшчамляў у калоду.