І адказаў валадар, і сказаў жанчыне: «Не хавай ад мяне таго, пра што я цябе спытаю». І сказала жанчына: «Гавары, гаспадару мой, валадар».
ЕРАМІІ 38:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І паслаў валадар Сэдэкія, і ўзяў Ярэмію прарока да сябе, да трэцяга ўваходу, які ў Доме ГОСПАДА. І сказаў валадар Ярэміі: «Спытаюся ў цябе пра адну рэч, і ты не схавай нічога ад мяне!» Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады цар Сэдэкія паслаў і паклікаў Ерамію прарока да сябе, пры трэцім уваходзе ў дом Гасподні, і сказаў цар Ерамію: «я ў цябе нешта спытаюся; ня ўтойвай ад мяне нічога». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады цар Сэдэцыя паслаў прывесці прарока Ярэмію да яго, да трэцяга ўваходу, які быў у доме Госпада. І сказаў цар Ярэмію: «Папытаюся ў цябе пра адну рэч, і ты не ўтойвай нічога ад мяне!» |
І адказаў валадар, і сказаў жанчыне: «Не хавай ад мяне таго, пра што я цябе спытаю». І сказала жанчына: «Гавары, гаспадару мой, валадар».
і багацьце ежы на стале ягоным, і дамы слугаў ягоных, і паставу паслугачоў ягоных, і адзеньне іхняе, і чашнікаў ягоных, і цэласпаленьні, якія ён складаў у Доме ГОСПАДА, і была яна ў захапленьні.
І сказаў яму валадар: «Яшчэ раз запрысягаю цябе, каб ты прамовіў мне праўду ў імя ГОСПАДА».
І ён прыбраў перад абліччам валадара Асірыі кружганак суботні, які пабудавалі ў Доме [Божым], і выхад навонкі для валадара з Дому ГОСПАДА.
І сказаў яму валадар: «Колькі разоў я павінен прысягаю абавязваць цябе, каб ты гаварыў мне толькі праўду ў імя ГОСПАДА?»
Сказаў ГОСПАД: «Я, вызваляючы, вызвалю цябе для дабра [твайго]. Я буду заступацца за цябе ў час бяды і ў час уціску ад ворагаў.
І паслаў валадар Сэдэкія, і прывялі яго, і пытаўся ў яго валадар таемна ў доме сваім, і сказаў: «Ці ты маеш слова ад ГОСПАДА?» І сказаў Ярэмія: «Маю». І сказаў [далей]: «Ты будзеш выдадзены ў руку валадара Бабілонскага».
Бо блукаючы, вы заблукалі ў душах вашых, бо вы паслалі мяне да ГОСПАДА, Бога вашага, кажучы: “Маліся за нас да ГОСПАДА, Бога нашага, і паведамі нам усё, што скажа ГОСПАД, Бог наш, і мы зробім [гэта]”.