І зьверне Ён на іх злачынства іхняе, і ў ліхоце іхняй вынішчыць іх; вынішчыць іх ГОСПАД, Бог наш.
ЕРАМІІ 36:31 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я наведаю яго і насеньне ягонае, і слугаў ягоных за беззаконьні іхнія, і навяду на іх, і на жыхароў Ерусаліму, і на мужоў Юды ўсё ліха, пра якое Я прамовіў да іх, а яны ня слухалі”». Біблія (пераклад В. Сёмухі) і наведаю яго і племя яго і слуг ягоных за няпраўду іхнюю, і навяду на іх і на жыхароў Ерусаліма і на мужчын Юдавых усё ліха, якое Я прамовіў на іх, а яны ня слухалі». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Я пакараю яго і семя яго, поруч і паслугачоў яго за іх правіны; і навяду на іх, і на жыхароў Ерузаліма, і на жыхароў Юды ўсякае няшчасце, якое прадказаў ім, а яны не слухалі”». |
І зьверне Ён на іх злачынства іхняе, і ў ліхоце іхняй вынішчыць іх; вынішчыць іх ГОСПАД, Бог наш.
Чалавек, які на дакараньне робіць цьвёрдым карак свой, раптоўна будзе зьнішчаны, і ня будзе аздараўленьня.
Але яны ня слухалі і не прыхілілі вуха сваё, і кожны хадзіў паводле закамянеласьці ліхога сэрца свайго. І Я прывёў на іх усе словы запавету гэтага, якія Я загадаў, каб яны рабілі, а яны не рабілі”».
Няхай будуць асаромленыя тыя, якія перасьледуюць мяне, а я няхай ня буду асаромлены. Няхай яны будуць зьбянтэжаны, а я няхай ня буду зьбянтэжаны. Спашлі на іх дзень ліхі, і падвойным ударам удар іх».
«Гэтак кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля. Вось, Я навяду на горад гэты і на ўсе паселішчы ўсялякія беды, якія прамаўляў супраць іх, бо яны зрабілі цьвёрдым карак свой, каб ня слухаць словаў Маіх».
І прарока, і сьвятара, і народ гэты, які кажа: “Цяжар ад ГОСПАДА”, Я пакараю, і яго самога, і дом ягоны.
за гэта, кажа ГОСПАД, Я наведаю Шэмаю з Нэхеламу і насеньне ягонае. Ня будзе ён мець чалавека, які будзе жыць сярод народу гэтага, і ня ўбачыць ён дабра, якое Я зраблю народу Майму, кажа ГОСПАД, бо ён прамаўляў бунтоўнае супраць ГОСПАДА"”».
Дзеля гэтага так кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля. Вось, Я навяду на Юду і на ўсіх жыхароў Ерусаліму ўсялякае ліха, якое Я прамовіў супраць іх. Бо Я прамаўляў да іх, а яны ня слухалі, і Я клікаў іх, а яны не адказвалі”».
Цяпер Я выльлю неўзабаве лютасьць Маю на цябе, заспакою гнеў Мой на табе. І Я асуджу цябе паводле шляхоў тваіх, і ўскладу на цябе ўсе брыдоты твае.
І ня будзе мець літасьці вока Маё, і не пашкадуе, паводле шляхоў тваіх ускладу на цябе [адплату], і брыдоты твае будуць выяўлены пасярод цябе, і вы даведаецеся, што Я — ГОСПАД, Які карае.
Ерусалім, Ерусалім, які забіваеш прарокаў і камянуеш пасланых да цябе! Колькі разоў хацеў Я сабраць дзяцей тваіх, як птушка зьбірае птушанят сваіх пад крылы, і вы не захацелі.