ЕРАМІІ 32:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І Ты даў ім зямлю гэтую, якую запрысяг даць бацькам іхнім, зямлю, якая ацякае ў мёд і малако. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і даў ім зямлю гэтую, даць якую ім запрысягнуўся бацькам іхнім, - зямлю, якая цячэ малаком і мёдам. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І даў Ты ім гэту зямлю, якою прысягнуў бацькам іх, што дасі ім яе, зямлю, што ацякае мёдам і малаком. |
ГОСПАД, Бог неба, Які ўзяў мяне з дому бацькі майго і з зямлі нараджэньня майго, і Які казаў да мяне, і Які прысягнуў мне, кажучы: “Насеньню твайму Я дам гэтую зямлю”, — Ён пашле анёла Свайго перад абліччам тваім, і ты возьмеш адтуль жонку сыну майму.
I сказаў Язэп братам сваім: «Я паміраю, але Бог, наведваючы, наведае вас і выведзе вас з зямлі гэтай у зямлю, пра якую прысягаў Абрагаму, Ісааку і Якубу».
І хлеб з неба Ты даваў ім у голадзе іхнім, і ваду са скалы Ты вывеў ім у смазе іхняй, і сказаў ім, каб яны пайшлі ўзяць у спадчыну зямлю, пра якую Ты ўзьняў руку Тваю, што дасі [яе] ім.
I будзе, калі ўвядзе вас ГОСПАД у зямлю Хананейца, і Хета, і Амарэя, і Хівея, і Евусэя, пра якую Ён прысягаў бацькам тваім, што дасьць табе зямлю, якая цячэ малаком і мёдам, захоўвай служэньне гэтае ў месяцы гэтым.
I Я сказаў: ‘Я выведу вас з прыгнёту Эгіпецкага ў зямлю Хананейцаў, Хетаў, Амарэяў, Пэрэзэяў, Хівеяў і Евусэяў, у зямлю, якая цячэ малаком і мёдам’"”.
I Я зыходжу, каб вызваліць яго з рукі Эгіпцянаў і вывесьці яго з зямлі гэтай у зямлю добрую і прасторную, у зямлю, якая цячэ малаком і мёдам, на месца Хананейцаў, і Хетаў, і Амарэяў, і Пэрэзэяў, і Хівеяў, і Евусэяў.
каб Я споўніў прысягу, якою прысягаў бацькам вашым, што дам ім зямлю, дзе цячэ малако і мёд, якую [маеце] сёньня"”». А я адказаў і сказаў: «Амэн, ГОСПАДЗЕ!»
І Я таксама падняў руку Маю супраць іх у пустыні, што не ўвяду іх у зямлю, якую даў ім, якая ацякае малаком і мёдам, пэрліну спасярод усіх земляў,
у той дзень Я падняў руку Маю да іх, каб вывесьці іх з зямлі Эгіпецкай у зямлю, якую выбраў для іх, якая ацякае малаком і мёдам, пэрліну спасярод усіх земляў.
“ГОСПАД ня змог увесьці народ у зямлю, якую ім запрысяг, дзеля таго Ён зьнішчыў іх у пустыні!”
Ня ўвойдзеце вы ў зямлю, на якой Я, падымаючы руку Маю, запрысяг пасяліць вас, апрача Халева, сына Ефунны, і Егошуа, сына Нуна.
“Ня ўбачыць ніводзін чалавек з гэтага пакаленьня ліхога тую добрую зямлю, якую Я прысягнуў даць бацькам вашым,
Глядзіце, Я даў вам гэтую зямлю. Увайдзіце, вазьміце на ўласнасьць зямлю гэтую, якую запрысяг ГОСПАД даць Абрагаму, Ісааку і Якубу, і насеньню іхняму пасьля іх”.
Калі ўвядзе цябе ГОСПАД, Бог твой, у зямлю, якую запрысяг бацькам тваім, Абрагаму, Ісааку і Якубу, калі дасьць табе гарады вялікія і добрыя, якіх ты не будаваў,
і рабі тое, што належыцца і што добрае ў вачах ГОСПАДА, каб было табе добра і ты ўвайшоў і ўспадкаеміў зямлю добрую, якую запрысяг ГОСПАД бацькам тваім,
і будзе любіць цябе, і дабраславіць цябе, і памножыць, і дабраславіць плод жывата твайго, і плод зямлі тваёй, і збожжа тваё, збор вінаграду твайго і алею твайго, і нараджэньне быдла твайго, прыплод авечак тваіх у зямлі, якую запрысяг бацькам тваім, што дасьць табе.
Усе прыказаньні, якія я загадваю табе сёньня, захоўвайце і выконвайце, каб вы жылі, і памножыліся, і ўвайшлі, і авалодалі зямлёю, якую запрысяг ГОСПАД бацькам вашым.
Будзь цьвёрды і мужны, бо ты гэтаму народу жэрабям разьдзеліш зямлю, якую Я запрысяг бацькам іхнім, што дам ім.
Так даў ГОСПАД Ізраілю ўсю зямлю, якую запрысяг даць бацькам іхнім, і яны атрымалі яе на ўласнасьць і абжыліся на ёй.