Я — ГОСПАД, Бог твой, Які вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай! Расчыні шырока вусны твае, і Я напоўню іх.
ЕРАМІІ 16:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Вось таму прыходзяць дні, кажа ГОСПАД, калі ўжо ня будуць казаць: “Як жывы ГОСПАД, Які вывеў сыноў Ізраіля з зямлі Эгіпецкай”, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Таму вось, прыходзяць дні, кажа Гасподзь, калі ня будуць ужо казаць: «жывы Гасподзь, Які вывеў сыноў Ізраілевых зь зямлі Егіпецкай», Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось таму прыйдуць дні, — кажа Госпад, — калі ўжо не будуць казаць: “Жывы Госпад, Які вывеў сыноў Ізраэля з зямлі Егіпецкай”, |
Я — ГОСПАД, Бог твой, Які вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай! Расчыні шырока вусны твае, і Я напоўню іх.
“Вось, Я зьбяру іх з усіх земляў, у якія Я выгнаў іх у гневе Маім і ў абурэньні вялікім, і вярну іх на месца гэтае, і дам ім жыць бясьпечна.
Бо Я вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай, і выкупіў цябе з дому няволі, і паслаў перад абліччам тваім Майсея, Аарона і Мірыям.
Памятай, што ты быў нявольнікам у зямлі Эгіпецкай, і вызваліў цябе ГОСПАД, Бог твой. Дзеля гэтага я загадваю табе гэта слова сёньня.
Калі выйдзеш на вайну супраць ворагаў тваіх і ўбачыш, што [ў іх] і коней, і калясьніцаў, і людзей болей, чым у цябе, ня бойся іх, бо з табой ГОСПАД, Бог твой, Які вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай.