Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЕРАМІІ 13:26 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

І Я ўзьніму прыполы адзеньня твайго аж на аблічча тваё, і будзе бачная ганьба твая,

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

За тое будзе падняты прыпол твой, каб агалілася сарамата твая.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

За гэта і Я раскрыю полы адзення твайго аж да твару твайго, ды выявіцца ганьба твая,

Глядзіце раздзел



ЕРАМІІ 13:26
9 Крыжаваныя спасылкі  

І будзе адкрыты сорам твой, і ўбачаць ганьбу тваю! Я адпомшчу і не пашкадую нікога.


А калі ты скажаш у сэрцы тваім: “Чаму гэта ўсё напаткала мяне?” Дзеля мноства беззаконьняў тваіх былі адкрытыя прыполы адзеньня твайго і аголены ногі твае.


Бо Я агалю Эзава, адкрыю сховы ягоныя, нічога ён сха­ваць ня зможа. Зьнішчана будзе насеньне ягонае, і браты ягоныя, і суседзі ягоныя, і ня будзе яго.


Грэхам зграшыла [дачка] Ерусаліму, дзеля гэтага сталася нячыстаю; усе, хто шанавалі яе, пагарджаюць ёю, бо бачылі голасьць ейную; яна таксама енчыць і адварочваецца [ад усіх].


вось, Я зьбяру ўсіх палюбоўнікаў тваіх, якім ты спагадала, і ўсіх тых, якіх кахала, і ўсіх тых, якіх ненавідзела, і зьбяру іх з усіх бакоў супраць цябе, і адкрыю голасьць тваю перад імі, і яны ўбачаць усю голасьць тваю.


І яны будуць абыходзіцца з табою з нянавісьцю, забяруць усе набыткі твае і пакінуць цябе голай і неакрытай, і выявіцца голасьць юрлівасьці тваёй, распуснасьць твая і чужалоства тваё.


І цяпер Я адкрыю сорам ейны на вачах палюбоўнікаў ейных, і ніхто ня выратуе яе з рукі Маёй.


І спустошу вінаграднікі яе і фігавыя дрэвы яе, пра якія яна казала: «Гэта плата мая, якую далі мне палюбоўнікі мае». А Я зраблю іх лесам, і пажаруць іх зьвяры палявыя.


Вось, Я супраць цябе, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, і Я ўзьніму прыполы [шатаў] тваіх на аблічча тваё, і пакажу народам голасьць тваю, і валадарствам — ганьбу тваю.