ЕРАМІІ 13:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І я купіў пояс паводле слова ГОСПАДА, і падперазаў сьцёгны мае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І я купіў пояс, паводле слова Гасподняга, і паклаў яго на сьцёгны мае. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І купіў я пояс паводле слова Госпада і падпяразаў сцёгны свае. |
у гэты час прамовіў ГОСПАД праз рукі Ісаі, сына Амоса, кажучы: «Ідзі і разьвяжы зрэбніцу на сьцёгнах тваіх, і здымі сандалы твае з ног тваіх!» І ён зрабіў так, ходзячы голы і босы.
А ты, сыне чалавечы, слухай, што Я прамаўляю да цябе, і ня будзь бунтаўніком, як гэты дом бунтаўнічы. Адчыні вусны твае і зьеш тое, што Я дам табе».
Сам жа Ян меў адзеньне з вярблюдавага воласу і скураны пояс на паясьніцы сваёй, а ежаю яго была саранча і дзікі мёд.