Ты пачуй з неба, і зрабі [суд], і судзі слугаў Тваіх, асуджаючы бязбожнага, каб на галаву ягоную зьвярнуліся шляхі ягоныя, і апраўдваючы праведнага, даючы яму паводле праведнасьці ягонай.
ЕЗЭКІІЛЯ 9:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Таксама вока Маё ня будзе мець ані літасьці, ані спачуваньня. Шляхі іхнія Я ўскладу на галовы іхнія». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Затое і Маё вока не ўмілажаліцца, і не памілую; абярну іх паводзіны на іхнюю галаву. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык і Маё вока не пашкадуе, і не злітуюся: адказнасць за іх паводзіны Я ўскладу на іх галовы». |
Ты пачуй з неба, і зрабі [суд], і судзі слугаў Тваіх, асуджаючы бязбожнага, каб на галаву ягоную зьвярнуліся шляхі ягоныя, і апраўдваючы праведнага, даючы яму паводле праведнасьці ягонай.
Ты пачуй з неба, і зрабі, і судзі слугаў Тваіх, зьвяртаючы бязбожнаму, каб прыйшоў шлях ягоны на галаву ягоную, і апраўдваючы праведнага, даючы яму паводле праведнасьці ягонай.
І будуць забіваць юнакоў лукі [іхнія], і яны ня будуць мець літасьці да плоду ўлоньня і ня будзе шкадаваць сыноў вока іхняе.
Вось, напісана перад абліччам Маім. Ня буду маўчаць, пакуль не аднагароджу, і не аднагароджу ва ўлоньне іхняе.
Прыгнятальнікі яе сталіся галавою, ворагі яе маюць посьпех, бо ГОСПАД даў ёй пакуты за мноства правінаў яе; дзеці яе пайшлі ў палон перад абліччам прыгнятальніка.
А тых, у каго сэрца схіляецца да ідалаў і брыдотаў, на галовы іхнія Я ўскладу шляхі іхнія, кажа Госпад ГОСПАД”».
За тое, што ты ня памятала пра дні маладосьці тваёй і ўсімі ўчынкамі гнявіла Мяне, Я таксама, глядзі, ускладу шляхі твае на галаву тваю, кажа Госпад ГОСПАД, і больш не дадасі распусты да ўсіх брыдотаў тваіх.
Дзеля гэтага так кажа Госпад ГОСПАД: “Як жыву Я, прысягу Маю, якую ён адкінуў, і запавет Мой, які ён парушыў, Я ўскладу на галаву ягоную.
І Я выліў на іх гнеў Мой, у агні абурэньня Майго вынішчу іх, шляхі іхнія ўскладу на галовы іхнія, кажа Госпад ГОСПАД”».
І пакладуць яны на вас распусту вашую, і будзеце насіць грахі ідалаў вашых, і даведаецеся, што Я — Госпад ГОСПАД”».
Я, ГОСПАД, прамовіў, і прыйдзе [гэта]. І Я зраблю, не занядбаю, і ня буду мець літасьці, і ня буду мець спачуваньня. Будзеш асуджаны паводле шляхоў тваіх і паводле ўчынкаў тваіх, кажа Госпад ГОСПАД”».
І выгляд таго, што я бачыў, такі, як выгляд таго, што я бачыў, калі прыйшоў, каб зьнішчыць горад, выгляд такі, як выгляд таго, што я бачыў над ракой Кевар. І я ўпаў на аблічча маё.
Дзеля гэтага, як жывы Я, кажа Госпад ГОСПАД, за тое, што ты сьвятыню Маю апаганіў усімі брыдотамі тваімі і ўсімі агідамі тваімі, Я таксама адкіну цябе, і ня будзе мець літасьці вока Маё, і не пашкадую [цябе].
Цяпер [прыходзіць] канец на цябе. І Я пашлю гнеў Мой супраць цябе, і буду судзіць цябе паводле шляхоў тваіх, і залічу табе ўсе брыдоты твае.
І не пашкадуе цябе вока Маё, і ня зьлітуюся, але ўскладу на цябе шляхі твае, і брыдоты твае стануць пасярод цябе, і даведаецеся, што Я — ГОСПАД.
І Я таксама пастаўлюся да іх з лютасьцю, ня будзе мець літасьці вока Маё, і не пашкадую [іх]. І будуць клікаць у вушы Мае голасам моцным, але Я ня выслухаю іх».
І вось той чалавек, апрануты ў ільняную вопратку, з прыладай пісарскай пры боку, паведаміў: «Я зрабіў, як Ты загадаў мне».
А да іншых сказаў так, што і я чуў: «Ідзіце за ім па горадзе і забівайце. Няхай вочы вашыя ня ведаюць ані спачуваньня, ані літасьці.
Прыйдуць дні наведваньня, прыйдуць дні адплаты. Ізраіль даведаецца, што прарок здурнеў, і ашалеў чалавек духа з прычыны мноства беззаконьня твайго і вялікай варожасьці [да Бога].
І што вы для Мяне, Тыр і Сідон, і ўсе акругі Філістынскія? Ці помстай аднагародзіце Мне? Калі аднагародзіце Мне, лёгка і хутка Я вярну аднагароду вашую на галаву вашую.
Бо Я ня буду болей шкадаваць жыхароў зямлі, кажа ГОСПАД. І вось, Я аддам чалавека, кожнага ў руку бліжняга ягонага і ў руку валадара ягонага, і яны будуць таўчы зямлю, і Я ня вызвалю з рукі іхняй».
Калі Я вывастру меч Мой бліскучы і рука Мая выканае прысуд, Я адпомшчу ворагам Маім, і тым, якія ненавідзяць Мяне, Я аднагароджу.
Бо мы ведаем Таго, Які сказаў: «“Мне помста, Я аддам”, — кажа Госпад». І ізноў: «Госпад будзе судзіць народ Свой».