ЕЗЭКІІЛЯ 7:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Прыходзіць час, набліжаецца дзень. Хто купляе, няхай ня цешыцца, і хто продае, няхай не сумуе, бо [надыходзіць] лютасьць на ўсю грамаду ягоную. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Прыйшоў час, настаў дзень; хто купіў, ня радуйся, і хто прадаў, ня плач, бо гнеў - над усім мноствам іх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Прыходзіць час, набліжаецца дзень: хто купляе — хай не цешыцца, і хто прадае — хай не сумуе, бо надыходзіць гнеў на ўсё багацце яго. |
Сказаў вартаўнік: «Прыходзіць раніца, але яшчэ ноч. Калі вы хочаце спытацца, пытайцеся, вяртайцеся, прыходзьце!»
Таму гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Вось, гнеў Мой і ярасьць Мая выліваецца на месца гэтае, на чалавека і на жывёлу, на дрэвы палявыя і на плады зямлі, ён гарыць і не затухае”.
Дзеля гэтага скажы ім: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Я зраблю, што ня будзе прыказкі гэтай і ня будуць больш паўтараць яе ў Ізраілі”. Бо гэта прамоў да іх: “Надыходзяць дні, і слова кожнага відзежу [зьдзейсьніцца].
Вось, дзень гэты, вось, ён прыходзіць. Выйшла доля [твая], заквітнеў кій, запанавала пыха,
Гора дню гэтаму, бо блізка дзень ГОСПАДА, ён прыйдзе як спусташэньне ад Усемагутнага.
Блізка вялікі дзень ГОСПАДА, блізка ён і вельмі хутка [прыйдзе]. Голас дня ГОСПАДА. Тады горка крычаць будзе волат.