І слуга Мой, Давід, будзе валадаром над імі, і пастыр адзін будзе для ўсіх іх, і яны будуць хадзіць паводле судоў Маіх, і пастановы Мае будуць захоўваць, і будуць выконваць іх.
ЕЗЭКІІЛЯ 48:21 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А рэшта — для князя з аднаго і другога боку часткі сьвятой і ўласнасьці гораду, уздоўж тых дваццаці пяці тысячаў [прутоў] аж да мяжы ўсходняй, а на захадзе ўздоўж тых дваццаці пяці тысячаў [прутоў] аж да мяжы заходняй, насупраць частак каленаў, гэта для князя, і будзе частка сьвятая і сьвятыня пасярэдзіне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) а астатняе князю. Як з боку сьвяшчэннай дзялянкі, так і з боку валоданьняў горада, насупраць дваццаці пяці тысяч трысьцін да ўсходняй мяжы дзялянкі, і на захад супраць дваццаці пяці тысяч каля заходняй мяжы суразьмерна з гэтымі надзеламі, надзел князю, так што сьвяшчэнная дзялянка і сьвяцілішча будзе ўсярэдзіне яго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А рэшта мае належаць валадару з абодвух бакоў святой часткі і ўласнасці горада, уздоўж тых дваццаці пяці тысяч прутоў часткі аж да мяжы ўсходняй, але і з абшару да мора ўздоўж тых дваццаці пяці тысяч прутоў аж да мяжы мора, адпаведна часткам пакаленняў: гэта будзе належаць валадару. І святая частка і свяцілішча святыні будуць пасярэдзіне яе, |
І слуга Мой, Давід, будзе валадаром над імі, і пастыр адзін будзе для ўсіх іх, і яны будуць хадзіць паводле судоў Маіх, і пастановы Мае будуць захоўваць, і будуць выконваць іх.
І гэта будзе частка сьвятая для сьвятароў: на поўнач дваццаць пяць тысячаў [прутоў], на захад дзесяць тысячаў [прутоў], на ўсход дзесяць тысячаў [прутоў], на поўдзень дваццаць пяць тысячаў [прутоў], і будзе сьвятыня ГОСПАДА на сярэдзіне яе.
Уся частка [сьвятая] будзе мець [памер] дваццаць пяць тысячаў [прутоў] на дваццаць пяць тысячаў [прутоў]; чатырохкутнік, прынесены як дар сьвяты з уласнасьці гораду.
Уласнасьць лявітаў і ўласнасьць гораду будзе пасярод таго, што належыць князю. Паміж мяжой Юды і мяжой Бэн’яміна будзе [частка] князя.
А пры мяжы Юды ад боку ўсходняга да боку заходняга будзе дар, які вы прынясеце, [частка] шырынёю ў дваццаць пяць тысячаў [прутоў] і даўжынёю як адна з частак [каленаў] ад боку ўсходняга да боку заходняга, і будзе сьвятыня на сярэдзіне яе.
І зьбяруцца сыны Юды і сыны Ізраіля разам, і паставяць сабе адну галаву, і ўздымуцца з зямлі, бо вялікі дзень Езрээля.