Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 48:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

10 І гэта будзе частка сьвятая для сьвятароў: на поўнач дваццаць пяць тысячаў [прутоў], на захад дзесяць тысячаў [прутоў], на ўсход дзесяць тысячаў [прутоў], на поўдзень дваццаць пяць тысячаў [прутоў], і будзе сьвятыня ГОСПАДА на сярэдзіне яе.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

10 І гэтая сьвяшчэнная дзялянка павінна належаць сьвятарам, на поўнач дваццаць пяць тысяч і да мора ў шырыню дзесяць тысяч, і на ўсход у шырыню дзесяць тысяч, а на поўдзень у даўжыню дваццаць пяць тысяч трысьцін, і сярод яго будзе сьвяцілішча Гасподняе.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

10 Святая ж частка належаць будзе ім, святарам: на поўнач дваццаць пяць тысяч прутоў, і да мора шырынёю дзесяць тысяч прутоў, і на ўсход шырынёю дзесяць тысяч прутоў, і на поўдзень даўжынёю ў дваццаць пяць тысяч прутоў; і святыня Госпада будзе пасярэдзіне яе.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 48:10
8 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў ГОСПАД Абраму пасьля таго, як Лот адлучыўся ад яго: «Узьнімі вочы твае і паглядзі з месца, дзе ты цяпер, на поўнач і на поўдзень, на ўсход і на захад.


І [гэта] будзе ім за спадчыну. Я — спадчына іхняя. І не дасьцё ім уласнасьці ў Ізраілі, бо Я — уласнасьць іхняя.


Гэта сьвятая [частка] зямлі; яна будзе для сьвятароў, якія служаць пры сьвятыні, якія набліжаюцца, каб служыць ГОСПАДУ; і будзе гэта для іх месца на дамы і [месцам] сьвятым для сьвятыні.


Гэта дар, які вы прынясеце для ГОСПАДА, даўжынёю ў дваццаць пяць тысячаў [прутоў] і шырынёю ў дзесяць тысячаў [прутоў].


ані торбы ў дарогу, ані дзьвюх вопратак, ані сандалаў, ані кія. Бо работнік варты ежы сваёй.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы