І ўзьняў Лот вочы свае, і ўбачыў усю ваколіцу каля Ярдану аж да Цаару, бо ўся яна была [напоеная] вадой перад тым, як зьнішчыў ГОСПАД Садом і Гамору, як сад ГОСПАДА і як зямля Эгіпецкая.
ЕЗЭКІІЛЯ 47:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А з боку ўсходняга — паміж Хаўранам і Дамаскам, паміж Гілеадам і зямлёй Ізраіля, па Ярдану мяжу аж да Мора Усходняга вы будзеце мерыць. Гэта бок усходні. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Рысу ўсходняга краю вядзеце паміж Аўранам і Дамаскам, паміж Галаадам і зямлёю Ізраільскаю, па Ярдане, ад паўночнага краю да ўсходняга мора: гэта ўсходні край. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось мяжа ўсходняя: ідзе яна з месца паміж Аўранам і Дамаскам, і між Галаадам і зямлёй Ізраэля, Ярдан мае быць мяжой аж да мора Усходняга, каля Тамара; гэта мяжа ўсходняя. |
І ўзьняў Лот вочы свае, і ўбачыў усю ваколіцу каля Ярдану аж да Цаару, бо ўся яна была [напоеная] вадой перад тым, як зьнішчыў ГОСПАД Садом і Гамору, як сад ГОСПАДА і як зямля Эгіпецкая.
І выбраў сабе Лот усю ваколіцу каля Ярдану. І рушыў Лот на ўсход, і аддзяліліся яны адзін ад аднаго.
I ўзяў ён з сабою братоў сваіх, і гнаўся за ім дарогаю сем дзён, і дагнаў яго на гары Гілеад.
I селі яны есьці хлеб, і ўзьнялі вочы свае, і ўбачылі, і вось, караван Ізмаэльцаў ідзе з Гілеаду, і вярблюды іхныя нясуць пахошчы, бальзам і ладан, ідучы, каб завезьці гэта ў Эгіпет.
І Я прывяду Ізраіль на пашы ягоныя, і ён будзе пасьвіцца на Кармэлю і ў Башане, і на гары Эфраіма, і ў Гілеадзе, і насыціцца душа ягоная”.
Хамат, Бэроту і Сібраім, якія паміж мяжой Дамаску і мяжой Хамату, Хацар-Гатыхону, які на мяжы Хаўрану.
І [ворага] з поўначы аддалю ад вас, і выганю яго ў зямлю сухую і спустошаную, пярэднюю [дружыну] ягоную — у мора ўсходняе, а заднюю [дружыну] — у мора заходняе; і ўзьнімецца ад яго смурод, і пойдзе ад яго пах гнілізны, бо ён учыніў [ліха] вялікае.
А ў сыноў Рубэна і сыноў Гада былі шматлікія статкі, вельмі шматлікія. І яны ўбачылі зямлю Язэр і зямлю Гілеад, і вось, гэта на гадоўлю быдла.
І яны васямнаццаць гадоў перасьледавалі і ўціскалі сыноў Ізраіля, якія жылі за Ярданам у зямлі Амарэйцаў у Гілеадзе.