ЕЗЭКІІЛЯ 43:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Цяпер няхай яны аддаляць ад Мяне распусту сваю і парэшткі валадароў сваіх, і Я буду жыць сярод іх на вякі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А цяпер яны адвядуць ад Мяне блудадзейства сваё і трупы цароў сваіх, і Я буду жыць сярод іх вавекі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, цяпер будуць яны трымаць далёка ад Мяне сваю нявернасць і трупы сваіх цароў, і Я буду жыць сярод іх заўсёды. |
Чаму глядзіце з зайздрасьцю, горы шматверхія, на гару, на якой Бог пасяліцца пажадаў? І ГОСПАД будзе жыць там заўсёды.
І ня будуць больш яны паганіцца ідаламі сваімі і брыдотамі сваімі, і ўсякімі злачынствамі сваімі. І Я збаўлю іх з усіх сялібаў іхніх, у якіх яны грашылі, і ачышчу іх, і яны будуць для Мяне народам, а Я буду для іх Богам.
І Ён сказаў мне: «Сыне чалавечы, [гэта] месца пасаду Майго, месца стопаў ног Маіх, дзе Я буду вечна жыць сярод сыноў Ізраіля. І больш не апаганіць дом Ізраіля імя Маё сьвятое, яны і валадары іхнія, распустаю сваёю і парэшткамі валадароў сваіх на ўзгорках іхніх.
Спрачайцеся з маці вашай, спрачайцеся, бо яна — ня жонка Мая, а Я — ня муж ейны. Няхай яна прыбярэ распусту сваю з аблічча, і чужалоства сваё — спасярод грудзей сваіх.
Ці якая лучнасьць у бажніцы Божай з ідаламі? Бо вы — бажніца Бога Жывога, як сказаў Бог: «Буду жыць у іх і буду хадзіць з імі; і буду іхнім Богам, і яны будуць Маім народам».