І станецца, калі я адыйдуся ад цябе, возьме цябе Дух ГОСПАДА і занясе ў [месца], якога я ня ведаю. І я пайду, і паведамлю Ахаву, і ён ня знойдзе цябе, і ён заб’е мяне. А слуга ж твой баіцца ГОСПАДА ад маладосьці сваёй.
ЕЗЭКІІЛЯ 43:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І падняў мяне дух, і завёў на ўнутраны панадворак. І вось, слава ГОСПАДА напоўніла Дом. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І падняў мяне дух і ўвёў мяне ва ўнутраны двор, і вось слава Госпада напоўніла ўвесь храм. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І падняў мяне дух, і занёс мяне на ўнутраны панадворак, і вось, дом быў поўны славы Госпада. |
І станецца, калі я адыйдуся ад цябе, возьме цябе Дух ГОСПАДА і занясе ў [месца], якога я ня ведаю. І я пайду, і паведамлю Ахаву, і ён ня знойдзе цябе, і ён заб’е мяне. А слуга ж твой баіцца ГОСПАДА ад маладосьці сваёй.
і сказалі яму: «Вось, між слугаў тваіх пяцьдзясят чалавек мужных. Няхай яны пойдуць і пашукаюць гаспадара твайго, ці часам не падняў яго Дух ГОСПАДА і не спусьціў на нейкай гары або ў лагчыне». А ён сказаў: «Не пасылайце!»
і не маглі сьвятары стаяць і служыць перада хмараю, бо слава ГОСПАДА напоўніла Дом Божы.
«Цягні мяне за сабой! Пабяжым! Увядзі мяне, валадару, у пакоі свае». «Будзем радавацца і весяліцца з табою, будзем узгадваць пра пяшчоты твае [больш], чым пра віно; заслужана кахаюць цябе!»
І ўсклікалі яны адзін да аднаго, і казалі: «Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты ГОСПАД Магуцьцяў, уся зямля поўная славы Ягонай!»
Як зьяўленьне вясёлкі на воблаках у дзень дажджлівы, такі быў выгляд бляску таго наўкола. Ён [меў] выгляд, падобны да славы ГОСПАДА. І я ўбачыў яе, і ўпаў на аблічча маё, і пачуў голас, які прамаўляў.
І слава ГОСПАДА паднялася з-над херувімаў да парогу сьвятыні, і сьвятыня напоўнілася воблакам, а панадворак быў поўны бляску славы ГОСПАДА.
І падняў мяне дух, і занёс да ўсходняй брамы сьвятыні ГОСПАДА, зьвернутай на ўсход. І вось, каля ўваходу ў браму былі дваццаць пяць мужоў, сярод якіх я ўбачыў Яазанію, сына Азура, і Пэлятыю, сына Бэнаі, начальнікаў народу.
І дух падняў мяне і занёс мяне ў Халдэю да выгнанцаў у відзежы Духу Божага. І спыніўся відзеж, які я бачыў.
Была на мне рука ГОСПАДА, і Ён вывеў мяне ў Духу ГОСПАДА, і паставіў мяне сярод даліны, і яна [была] поўная костак.
У відзежах Божых Ён завёў мяне ў зямлю Ізраіля і паставіў мяне на гары вельмі высокай, а на ёй былі нібыта пабудовы гораду, на поўдні.
І завёў мяне шляхам брамы паўночнай перад аблічча Дому [Божага], і я ўбачыў, і вось, слава ГОСПАДА напоўніла Дом ГОСПАДА, і я ўпаў на аблічча маё.
І выцягнуў Ён быццам руку, і схапіў мяне за валасы галавы маёй, і Дух падняў мяне ўгару паміж зямлёй і небам, і ў відзежах Божых завёў у Ерусалім у прысенак брамы ўнутранай, зьвернутай на поўнач, там, дзе месца знаходжаньня ідала зайздрасьці, які выклікае гнеў [Божы].
Калі ж выйшлі яны з вады, Дух Госпада падхапіў Філіпа, і эўнух больш ня бачыў яго, бо паехаў у сваю дарогу, радуючыся.