Прысенак перад Дому Сьвятым меў дваццаць локцяў даўжыні, адпаведна да шырыні Дому, і дзесяць локцяў шырыні перад Домам.
ЕЗЭКІІЛЯ 40:48 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ён увёў мяне ў прысенкі Дому, і зьмераў філяр прысенкаў, і [было] пяць локцяў з аднаго боку і пяць локцяў з другога боку: а шырыня брамы — тры локці з аднаго боку і тры локці з другога боку. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прывёў ён мяне да бабінца храма і намерыў у слупах бабінца пяць локцяў з аднаго боку і пяць локцяў з другога; а ў браме - тры локці шырыні з аднаго боку і тры локці з другога. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўвёў мяне ў прысенкі святыні, і змераў вушакі прысенкаў: пяць локцяў з аднаго і пяць локцяў з другога боку, і брама была шырынёю ў чатырнаццаць локцяў, і бакі брамы мелі тры локці з аднаго боку і тры локці з другога; |
Прысенак перад Дому Сьвятым меў дваццаць локцяў даўжыні, адпаведна да шырыні Дому, і дзесяць локцяў шырыні перад Домам.
і прысенак, які сьпераду, у даўжыню паводле шырыні Дому — дваццаць локцяў, а ў вышыню — сто дваццаць. І ашаляваў яго ўнутры чыстым золатам.
Гэтыя дзьверы падвойныя мелі дзьве форткі рухомыя. Дзьве форткі — адны [дзьверы], і дзьве форткі — другія.
а вокны закратаваныя і пальмы былі з аднаго і з другога боку на сьценах прысенку, і ў бакавых пакоях Дому [Божага], і на ганку.
І ўвайшоў у сярэдзіну, і зьмераў філяры пры ўваходзе — два локці, а ўваход — шэсьць локцяў, і шырыня ўваходу — сем локцяў.